Траян Бэсеску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Траян Бэсеску
рум.: Traian Băsescu
Traian Băsescu 2005Mar09.jpg
сцяг
5-ы Прэзідэнт Румыніі
з 21 снежня 2004
Папярэднік: Іон Іліеску
сцяг
Мэр Бухарэста
26 чэрвеня 2000 — 20 снежня 2004
Папярэднік: Віярэл Ліс
Пераемнік: Адрыу Відэану
 
Партыя: Дэмакратычная ліберальная партыя Румыніі (ДЛП)
Нараджэнне: 4 лістапада 1951({{padleft:1951|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (62 гады)
Басарабі, Румынія
Бацька: Думітру Бэсеску (1925—2002)
Маці: Алена Бэсеску (1929—2010)
Жонка: Марыя Бэсеску (нар. 1951)
Дзеці: Іаана (нар. 1977)
Алена (нар. 1980)
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Кавалер ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Іспанія
Крыж pro Merito Melitensi
Ордэн Рэспублікі, Малдова
Вялікі крыж ордэна святога Карла Вялікі крыж ордэна Крыжа зямлі Марыі
Вялікі крыж на ланцугі ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Ордэн Гейдара Аліева

Траян Бэсеску (рум.: Traian Băsescu, 4 лістапада 1951 года) - прэзідэнт Румыніі з 20 снежня 2004 года. Да гэтага - мэр Бухарэста (2000-2004), у 1992-1996 гадах - дэпутат парламента, у 1991-1992 і ў 1996-2000 гадах - міністр транспарту. У 1980-я ўзначальваў гандлёвае агенцтва «Наўром», а таксама працаваў капітанам гандлёвага судна.

Прыхільнік еўраінтэграцыі Румыніі. У 2005 годзе высунуў план аб'яднання Румыніі і Малдовы да чаканага ўступлення Румыніі ў ЕС. Гэты план не знайшоў падтрымкі з боку кіраўніцтва Малдовы.

19 красавіка 2007 парламент краіны абвясціў прэзідэнту імпічмент. Прычынай гэтага сталі высновы спецыяльнай парламенцкай камісіі, якая выявіла, што ў сваіх дзеяннях кіраўнік румынскай дзяржавы «перавысіў паўнамоцтвы, дадзеныя яму канстытуцыяй краіны».

19 мая 2007 прайшоў рэферэндум па пытанні адстаўкі прэзідэнта Румыніі. Па яго выніках большасць (75%) галасавалі выказаліся за тое, каб Траян Бэсеску працягнуў выконваць свае абавязкі ў якасці прэзідэнта Румыніі.

Пераабраны 21 снежня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]