Траісты саюз
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Траісты саюз — міждзяржаўны ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі, сфарміраваны ў 1879—1882 г. з мэтай сумеснага процістаяння ўплыву Францыі і Расіі. Канчатковае пагадненне паміж трыма краінамі было падпісана 20 мая 1882 г. у Вене. Удзельнікі абавязваліся не прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць аднаго з іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. Дагавор праіснаваў да 1915 г., пакуль Італія ў ходзе 1-й сусветнай вайны не перайшла на бок Антанты.[1]
Зноскі
- ↑ Кізіма С. А.,…
Літаратура [правіць]
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.