Тройка НКУС

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тройка НКУС — орган пазасудовага вынясення прысудаў, існаваў у 1937—1938 гадах у перыяд Вялікага тэрору, звычайна на ўзроўні вобласці. Складаўся з главы НКУС, сакратара абкама і пракурора.

31 ліпеня 1937 Ежоў падпісаў ухвалены Палітбюро загад НКУС № 0447 «Аб аперацыі па рэпрэсіраванню былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў», [1] у якім вызначалася задача разгрому «антысавецкіх элементаў» і склад «аператыўных троек» па паскораным разглядзе спраў такога роду. У склад тройкі звычайна ўваходзілі: старшыня — мясцовы начальнік НКУС, члены — мясцовыя пракурор і першы сакратар абласнога, краявога або рэспубліканскага камітэта ВКП(б). Для кожнага рэгіёна Савецкага Саюза ўсталёўваліся ліміты па «Першай катэгорыі» (растрэл), і па «Другой катэгорыі» (зняволенне ў лагер на тэрмін ад 8 да 10 гадоў).

Рашэннем Палітбюро ЦК ВКП(б) № П65/116 ад 17 лістапада 1938 г. судовыя тройкі, створаныя ў парадку адмысловых загадаў НКУС СССР, а таксама тройкі пры абласных, краявых і рэспубліканскіх Управах РК міліцыі былі ліквідаваныя. Справы перадаваліся на разгляд судоў або Адмысловай Нарады пры НКУС СССР.

Зноскі

  1. http://www.memo.ru/history/document/0447.htm(руск.) 

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах