Тройская унцыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тройская унцыя золата з сертыфікатам
Тро́йская у́нцыя — адзінка вымярэння масы, роўная 31,1034768 грамаў.
Назва паходзіць ад горада Труа (Troyes) ва Францыі. Цяпер шырока ўжываецца ў банкаўскай, ювелірнай справе для вымярэння вагі каштоўных металаў, а таксама ў некаторых іншых галінах, напрыклад, у касметыцы для вымярэння вагі асабліва каштоўных інгрэдыентаў.
Міжнароднае пазначэнне тройскай унцыі золата, срэбра, плаціны і паладый адпаведна XAU, XAG, XPT, XPD.
Вага інвестыцыйных манет даволі часта паказваецца ў долях тройскай унцыі.
Глядзіце таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра грошы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |