Тромб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікраздымак: тромб (пасярэдзіне здымка) у крывяносным сасудзе плацэнты. Афарбоўка гематаксілінам і эазінам
Крывяны сгустак. Схематычны малюнак (Valve — клапан, Blood flow — крывацёк, Thrombus — тромб)

(ТЭЛА), эмбал

Тромб (грэч. θρόμβος), або згустак крыві, ці крывяная бляшка, — з’яўляецца канчатковым прадуктам згортвання крыві ў сістэме гемастазу. Гэта дасягаецца за кошт актывацыі сістэмы фактараў згортвання крыві (гумаральны кампанент) і агрэгацыі трамбацытаў (клетачны кампанент), якія ўтвараюць тромб. Тромбаўтварэнне — нармальная з’ява ў выпадку траўмы, што ўключае знешняе або ўнутранае пашкоджанне крывяноснага сасуда. Таксама выдзяляюць паталагічнае тромбаўтварэнне пры якім прыжыццёвы згустак крыві ўтвараецца ў прасвеце крывяноснага сасуда ці ў паражніне (поласці) сэрца не ў адказ на траўму, а як самастойны паталагічны працэс. У медыцынскай літаратуры часцей за ўсё слова «тромб» ужываецца ў паталагічным сэнсе, таму наступнае вызначэнне тромба найбольш распаўсюджана:

Тромб — паталагічны прыжыццёвы згустак крыві ў прасвеце крывяноснага сасуда ці ў поласці сэрца.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Па будове:[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад будовы і знешняга выгляду, адрозніваюць белы, чырвоны, змешаны (слаісты) і гіялінавы тромбы (адрозніваюцца асаблівасцямі і тэмпамі тромбаўтварэння).

  • Белыя тромбы складаюцца з трамбацытаў, фібрына і лейкацытаў; утвараюцца павольна пры хуткім току крыві (часцей у артэрыях).
  • Чырвоныя тромбы, акрамя трамбацытаў і фібрына, утрымліваюць вялікую колькасць эрытрацытаў, утвараюцца хутка пры павольным току крыві (звычайна ў венах).
  • Змешаныя тромбы (сустракаюцца часцей за ўсё), маюць слаістую будову (слаісты тромб) і стракаты выгляд, маюць элементы як белага, так і чырвонага тромба. У змешаным тромбе адрозніваюць галоўку (мае будову белага тромба), цела (уласна змяшаны тромб) і хвост (мае будову чырвонага тромба). Галоўка прымацаваная да эндатэліальнай высцілкі сасуда, што адрознівае тромб ад пасмяротнага згустку крыві. Слаістыя тромбы ўтвараюцца часцей у венах, у поласці анеўрызмы аорты і сэрца.
  • Гіальнавыя тромбы — рэдка ўтрымліваюць фібрын, складаюцца з разбураных эрытрацытаў, трамбацытаў і бялкоў плазмы; пры гэтым тромбатычныя масы нагадваюць гіалін. Такія тромбы сустракаюцца ў сасудах мікрацыркуляторнага русла.

Па памерах адносна прасвету сасуда:[правіць | правіць зыходнік]

Па месцу ўтварэння:[правіць | правіць зыходнік]

  • Тромбы вен.
  • Тромбы артэрый.
  • Тромбы сасудаў мікрацыркуляторнага русла.

Асаблівыя віды:[правіць | правіць зыходнік]

  • Прагрэсіруючы тромб. Часам тромб, які пачаў утварацца ў венах, напрыклад галёнкі, хутка расце па току крыві, дасягаючы зборных вянозных сасудаў, напрыклад ніжняй полай вены.
  • Шарападобны тромб. Тромб, які расце ў левым перадсэрдзі можа адрывацца ад эндакарда. Знаходзячыся свабодна ў паражніны (поласці) перадсэрдзя, ён «адшліфоўваецца» рухамі крыві і прымае шарападобную форму.
  • Дылятацы́йны тромб. Тромб у анеўрызме.

Жыццёвы цыкл тромба[правіць | правіць зыходнік]

  • Утварэнне тромба (трамбоз). Адбываецца з прычыны змянення ў сістэме гемастазу ў бок згушчэння і згортвання (каагуляцыя). Актывацыя трамбацытаў можа адбывацца праз розныя механізмы, такія як парушэнні сасудзістай сценкі з выкідам калагену, або актывацыю тканкавага фактару згортвання. Актывацыя трамбацытаў выклікае ў далейшым каскад актывацыі трамбацытаў у канчатковым выніку выклікаючы фарміраванне тромба[1]. Так сама глядзі трыяду Вiрхава (па па-руску па па-англійску).
  • Рост і змены тромба. Павелічэнне памераў тромба адбываецца шляхам напластавання тромбалітычных мас на першасны тромб, прычым рост тромба можа адбывацца як па току, так і супраць току крыві.
  • Адрыў тромба ад сценкі сасуда.
  • Закаркоўванне тромбам крывяносных сасудаў (тромбаэмбаліі).
  • Рэканаліза́цыя тромба — аднаўленне тока крыві праз часткова або поўнасцю разбураны тромбаэ́мбал ці тромб.

Адрыў, закаркоўванне і рэканалізацыя неабавязковыя ступені. Тромб можа «спыніцца» на ступені росту. Або, напрыклад, закаркоўванне можа наступіць без адрыву (на месцы росту) з наступнай рэканалізацыяй, або без яе.

Прафілактыка і лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактыку можна раздзяліць на медыкаментозную і немедыкаментозную.

Немедыкаментозная прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

Каб прадухіліць магчымае развіццё тромба, неабходна сачыць за здароўем і своечасова лячыць захворванні, якія прыводзяць да ўтварэння тромбаў. Нядаўнія даследаванні паказалі, што хімічныя рэчывы, змешчаныя ў прадуктах такіх, як цыбуля, яблыкі і апельсіны могуць дапамагчы прадухіліць утварэнне тромбаў і\або запаволіць іх рост. Даследчыкі сцвярджаюць, што рутын знойдзены ў чорным і зялёным чаі таксама дапамагае прадухіліць утварэнне тромбаў і, такім чынам, з’яўляецца сродкам працэдур для абароны ад удараў і сардэчных прыступаў[2], а таксама эмбаліі лёгачнай артэрыі ў будучыні.

Медыкаментозная прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

Медыкаментозная прафілактыка павінна праводзіцца ТОЛЬКІ пасля прызначэння доктара. Вельмі цяжка правесці лінію паміж медыкаментознай прафілактыкай і кансерватыўным лячэннем. У абодвух выпадках часта выкарыстоўваюцца Гепарын і Варфарын, каб перашкаджаць утварэнню новых і росту існуючых тромбаў.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лячэннем трамбозаў займаюцца флеболагі і ангіахірургі (сасудзістыя хірургі).

Прагноз[правіць | правіць зыходнік]

Утварэнне тромба можа мець адно з пяці працягаў: распаўсюджванне, эмбалізацыя, растварэнне, арганізацыя, рэканалізацыя (арганізацыя з рэканалізацыяй)[3]:

  1. Распаўсюджванне (рост) тромба адбываецца ў напрамку да сэрца: у венах антыградна (па ходу крыві), а ў артэрыях, наадварот, рэтраградна (супраць току крыві).
  2. Эмбалізацыя адбываецца, калі тромб адрываецца ад сценкі сасуда і становіцца мабільным. Такім чынам мабільная частка тромба называецца тромбаэ́мбалам, а закаркаванне сасуда — тромбаэбалі́яй. Вянозны эмбал (часцей за ўсё ўтварваецца пры трамбозе глыбокіх вен ніжніх канечнасцей) у большасці выпадкаў праходзіць праз сістэмны крывацёк, праз правае сэрца дасягае лёгачную артэрыю і закаркоўвае яе. Гэты стан называецца тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі. З іншага боку, артэрыяльны тромбаэ́мбал можа зачыніць любую артэрыю або артэрыёлу праксімальней (далей) па плыні ад тромба. Гэта азначае, што любы орган можа быць закрануты. Але найбольш частымі і значымымі з’яўляюцца закаркованне сасудаў сэрца (інфаркт міякарда) і галаўнога мозгу (інсульт).
  3. Растварэнне адбываецца за кошт фібрыналітычных механізмаў, якія разбураюць тромб. Гэта можа прывесці да частковага або поўнага аднаўлення крывацёку ў закаркаваным сасудзе. Гэты працэс можа быць усілены ўжываннем трабмалітыкаў (напрыклад, пры аклюзіі каранарнай артэрыі). Самы лепшы адказ на трамбалітычную тэрапію на працягу некалькіх гадзін (да 6), пакуль фібрынавая сетка тромба не цалкам распрацавана.
  4. Арганізацыя прадугледжвае ўрастанне гладкамышачных клетак, фібрабластаў і эндатэлію ў тромбы багатыя фібрынам.
  5. Рэканалізацыя, як наступны этап пасля арганізацыі (які можа і не наступіць), так сама суправаджаецца ўрастаннем клетачных элементаў. Дадаткова пад час рэканалізацыі ў тромбе фарміруюцца капілярападобныя каналы, забяспечваючыя несупыннасць крывацёку. Трэба мець на ўвазе, што самастойная рэканалізацыя тромба можа не забяспечыць аб’ём крыві адэкватны да метабалічных патрэбаў праксімальных тканін.

Зноскі

  1. Furie, Bruce; Furie, Barbara (2008). "Mechanisms of Thrombus Formation". The New England Journal of Medicine. 359 (9). doi:10.1056/NEJMra0801082. PMID 18753650.
  2. Prescott, Bonnie. Flavonoid compound can prevent blood clots. Harvard Gazette. Праверана 27 May 2012.
  3. Robbins Basic Pathology; ISBN 978-1-4160-2973-1