Тромбафлебіт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Тромбафлебіт | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | I80., I82.1 | |
| МКХ-9 | 451 | |
| MedlinePlus | 001108 | |
| MeSH | D013924 | |
Тромбафлебіт (ад тромб і флебіт) — трамбоз з запаленнем сценкі вены і ўтварэнне тромба, які зачыняе яе прасвет.
Прычыны тромбафлебіту[правіць]
У развіцці захворвання ляжыць комплекс прычын:
- інфекцыя
- запаволенне цёку крыві і павышэнне яе згусальнасці
- паніжэнне рэактыўнасці арганізма
- парушэнне цэласці сценак сасудаў (траўма вены)
- змена складу крыві
Часам тромбафлебіт - ускладненне родаў, розных аперацый, інфекцыйных захворванняў, злаякасных новаўтварэнняў.
Лячэнне тромбафлебіту[правіць]
Лячэнне тромбафлебіту залежыць ад стадыі і формы захворвання. У выпадках, калі тромбафлебіт выкліканы няправільным правядзеннем ін'екцый, выкарыстоўваюць спіртавыя кампрэсы і антыкаагулянты (напрыклад, гепарынавую мазь). Пры інфекцыйнай этыялогіі выкарыстоўваюць антыбіётыкі, пры цяжкіх выпадках - хірургічнае ўмяшанне і інш.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).