Трубачы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Трубачы
Stentor roeseli
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stentor

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   5962
EOL   62051

Трубачы, Стэнтары (Stentor) — род прасцейшых класа раснічных інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найбольш трапляюцца: трубач звычайны і трубач блакітны. Свабодна плаваюць, могуць прымацоўваюцца да субстрату.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 1 мм. Цела лейкападобнае, расшыранае на пярэднім канцы, укрытае шчыльнае пелікулай з густымі раснічкамі. Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам і палавым. Сілкуюцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай часткі цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца цэлы арганізм. Біялагічныя меліяратары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).