Труба Вентуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгая труба Вентуры

Труба Вентуры — прылада для вымярэння расходу або хуткасці патоку газаў і вадкасцей, уяўляе сабой трубу з гарлавінай, якая ўключаецца ў разрыў трубаправода. Названая ад імя італьянскага вучонага Дж. Вентуры.

Прынцып дзеяння[правіць | правіць зыходнік]

У аснове прынцыпу дзеяння трубы Вентуры ляжыць эфект Вентуры - з'ява памяншэння ціску ў патоку вадкасці або газу, калі гэты паток праходзіць праз звужаны ўчастак трубы.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Труба Вентуры складаецца з уваходнага конусу (2), гарлавіны (3) і дыфузора (4). Для выраўноўвання ціску на перыферыі гарлавіна і ўваходны конус маюць колцавыя усярэдневальныя камеры (1), у ніжняй частцы якіх усталёўваюць прыстасаванні для спуску вадкасці. Калі канчатковы дыяметр дыфузора меншы за дыяметр трубаправода, то труба называецца кароткай, калі роўны - доўгай. Адводы ад трубы падключаюць да дыфэрэнцыйнага манометра. Расход вызначаецца выразам:

, дзе

Q — аб'ёмны расход вадкасці

C — эксперыментальны каэфыцыент, паказвае страты ўнутры расходамера,

A1 і A2— плошчы сячэння трубаправода і гарлавіны адпаведна,

ρ — шчыльнасць вадкасці альбо газа,

P1 і P2 — статычныя ціскі на ўваходзе трубы і ў гарлавіне.

У выпадку вымярэння расходу газа ў выраз уводзяць каэфіцыент сціскальнасці газа.