Трубка выбуху

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тру́бка вы́буху, дыятрэма — трубкападобны канал, утвораны пры аднаразовым прарыве газаў праз зямную кару і запоўнены брэкчыяпадобнымі пародамі. Дыяметр дасягае 1 км.

На старажытных платформах сустракаюцца трубкі выбуху, запоўненыя брэкчыяпадобнымі магматычнымі пародамі (кімберліт, лампраіт), 8—10 % з іх утрымліваюць алмазы.

Найбольш вядомыя: каля горада Кімберлі (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), у Рэспубліцы Саха (Расія).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шкуратаў У. І. Трубка выбуху // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]