Трубяцкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Трубяцкіх.

Трубяцкі́я (руск.: Трубецкие) — княскі род, лінія Гедзімінавічаў.

Родапачынальнікам Трубецкіх Ю. Вольф называе Дзмітрыя Альгердавіча (?—1399), які валодаў Трубецкам у Северскай зямлі ў канцы XIV ст. Ад назвы горада пайшло прозвішча князёў. Дзмітрый Альгердавіч пакінуў пасля сябе сыноў Міхаіла і Івана. Галіна працягвалася па першаму сыну, які меў сыноў Сямёна і Юрыя, па якіх пайшло разгалінаванне Трубецкіх.

Тытулаваліся князямі ад горада Трубчэўск, часткі былога Чарнігаўскага княства. У 1499 Трубецк занялі войскі Маскоўскага княства, і Андрэй Іванавіч служыў у Івана IV. Трубчэўскае княства захоплена ў 1566 годзе Вялікім княствам Маскоўскім, тады ж князі Трубяцкія падпарадкаваліся вял. кн. маскоўскаму.

Трубчэўскае княства вернутае ў склад ВКЛ паводле Дэулінскага перамір'я 1618 г., страчана ў выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. Кн. Юры Мікітавіч Трубяцкі атрымаў частку Трубчэўска ў 1621 годзе, ягоны ўнук кн. Юрый Пятровіч Трубяцкі выехаў у Маскоўскую дзяржаву ў 1657, ад яго працягваецца род Трубяцкіх.

Пачатковы радавод[правіць | правіць зыходнік]

 Гедзімін (~1275 - 1341), вял. кн. літоўскі
   └─>Альгерд (~1295 - 1341), вял. кн. літоўскі
         └─>Дзмітрый Альгердавіч (? - 1399) кн. бранскі, трубчэўскі і старадубскі
               └─>Міхаіл Дзмітрыевіч Трубяцкі
                     └─>Сямён Міхайлавіч Трубяцкі
                     |     └─>Іван Сямёнавіч Трубяцкі
                     |           └─>Андрэй Іванавіч Трубяцкі (?—1546)
                     |           |     └─>Міхаіл Андрэевіч Трубяцкі (?—1577) + Ксенія
                     |           |           └─>Фёдар Міхайлавіч Трубяцкі (?—1602)
                     |           |                 └─>Анастасія[1]     
                     |           └─>Іван Іванавіч Трубяцкі (?—1513)
                     |           |     └─>Сямён Трубяцкі (?—1566)[2]
                     |           └─>Фёдар Іванавіч Трубяцкі
                     └─>Юры Міхайлавіч Трубяцкі
                           └─>Іван Юр'евіч Трубяцкі
                           |     └─>Сямён Пярсідскі (?—1533)
                           |           └─>Раман Сямёнавіч
                           |           |     └─>Мікіта Раманавіч (?—1608)
                           |           |     └─>Цімафей Раманавіч
                           |            |          └─>Аляксандр Мяркуры (?—1610)[3]
                           |           └─>Васіль Сямёнавіч[4]
                           └─>Аляксандр Юр'евіч Трубяцкі
                                 └─>Багдан Аляксандравіч Трубяцкі
                                       └─>Сямён Багданавіч Трубяцкі (?—1533) + дачка Васіля Бардзіна
                                       └─>Багдан Аляксандравіч Трубяцкі (?—1565)

Зноскі

  1. Апошняя прадстаўніца гэтай галіны роду
  2. Магчымы сын Івана
  3. Памёр бяздзетным
  4. Не пакінуў нашчадкаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]