Трусы, адзенне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Боксеры
Жаночыя трусы

Трусы́[1], або Ма́йткі — прадмет ніжняй бялізны, кароткія штаны, якія апранаюць непасрэдна на голае цела. Традыцыйныя трусы хаваюць ягадзіцы і геніталіі. Маюцца трусы для мужчын і жанчын. Як правіла, традыцыйныя трусы вырабляюць з натуральных тканін — бавоўны, шоўку і (радзей) лёну. У цяперашні час існуе вялікая колькасць фасонаў трусоў як для мужчын, так і для жанчын:

  • жаночыя трусы — стрынгі або танга, тонг, сліп;
  • мужчынскія трусы — сямейныя трусы, боксеры, брыф, сліпы;
  • плаўкі (трусы для плавання), у асноўным робяцца з хутка высыхальных эластычных сінтэтычных тканін.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.664.