Трусіны сыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Трусіны сыч
Трусіны сыч
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Athene cunicularia (Molina, 1782)

Сінонімы
  • Speotyto cunicularia
Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   177917
NCBI   194338
EOL   1045997

Трусіны сыч, таксама Пячорная сава (Athene cunicularia) — птушка роду сычы сямейства савіныя.

Невялікая даўганогая сава, якая жыве на адкрытых ландшафтах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Пячорную саву можна ўбачыць на травяністых палях, пашах, сельгасугоддзях, пустынных землях, і іншых сухіх месцах з нізкай расліннасцю. Гняздуе і адпачывае ў норах. У адрозненне ад большасці соў актыўная ў дзённы час, хоць імкнецца пазбягаць паўдзённай спёкі. Палюе пераважна ў цёмны час сутак.

Апярэнне на верхнім баку чырванавата-шэра-бурае і спярэшчанае даўгавата-круглявымі белымі плямкамі; падбародак і бровы белыя; ніжняя частка шыі чырванавата-жоўтая з шэра-бурымі плямамі, грудзі шэра-бурыя з жоўтымі плямамі, ніжняя частка жывата жаўтлява-белая, без плям. Вочы жоўтыя, дзюба бледна-зелянява-шэрая, ногі таксама бледна-зелянява-шэрыя, але падэшва пальцаў жаўтлявая. Даўжыня 23 см, размах крылаў 50, даўжыня крыла 16, хваста 7 см.