З пляцоўкі Вікіпедыя.
Труфля летняя або труфля руская чорная (Tuber aestivum) — грыб рода Труфля.
Цела дыяметрам прыкладна 2-8 см, круглявае. Перыдый неаддзельны, чорна-буры. Глеба шчыльна-мясістая, са слабым грыбным пахам, першапачаткова белая, пры паспяванні становіцца жаўтаватай.
Расце ў лясах. Арэал ахоплівае Еўропу і Азію. Від усюды рэдкі, колькасць яго невялікая. З'яўляецца ядомым каштоўным грыбам. У Беларусі вядомыя два месцазнаходжанні: у Белавежскай пушчы і наваколлях вёскі Семурадцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобл.
Грыб занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Польшчы і Украіне.