Трыарыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

ТРЫАРЫІ (ад лац. tres тры), воіны цяжкай пяхоты ў Старажытным Рыме ў 5 — 2 ст. д. н. э.

Зброя — цяжкое кап'ё, меч. Засцерагальнае ўзбраенне — шлем, нажныя латы, шчыт.

Камплектаваліся дасведчанымі воінамі. Складалі 3-ю лінію баявога пастраення легіёна (адсюль назва), за гастатамі і прынцыпамі.

Уводзіліся ў бой у вырашальны момант дзеля нарошчвання сілы ўдару першых дзвюх ліній або дзеля стрымлівання варожага націску.