Трыкатаж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Трыкатажны шалік
Структура трыкатажу

Трыкатаж (фр.: tricotage) — тэкстыльны матэрыял або гатовы выраб, структура якога ўяўляе злучаныя паміж сабой пятлічкі, у адрозненне ад тканіны, якая ўтворана ў выніку ўзаемнага перапляцення дзвюх сістэм нітак, размешчаных па двух узаемна перпендыкулярных кірунках. Для трыкатажнага палатна характэрныя расцяжымасць, эластычнасць і мяккасць. Пры вытворчасці трыкатажных палотнаў выкарыстоўваюцца сінтэтычныя, баваўняныя, шарсцяныя і шаўковыя валокны ў чыстым выглядзе або розных спалучэннях. Першыя трыкатажныя вырабы, знойдзеныя пры археалагічных раскопках, датуюцца III-I стст. да н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).