Трыметыламін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Трыметыламін — прадстаўнік аліфатычных трацічных амінаў, (СН3)3N.

Trimethylamin.svg

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Бясколерны газ з рэзкім пахам аміяку, пры значным разбаўленні мае пах селядцовага расолу. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры і іншых арганічных растваральніках. Тэмпература плаўлення -124 °C[1], тэмпература кіпення 3,5 °C[1]. Шчыльнасць 0,6709 г/см³ пры тэмпературы 0 °C[1]. Выяўляе ўласцівасці моцных асноў.

Выбуха- і пажаранебяспечнае рэчыва[2]. У вялікіх канцэнтрацыях аказвае шкоднае ўздзеянне на нервовую сістэму, печань, ныркі, раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў[2].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Трыметыламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці халінхларыду, халіну, чацвярцічных амоніевых солей, іонаабменных смол, флатарэагентаў, лекавых сродкаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 2003. — С. 230. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]