Трынідад і Табага
|
|||||
| Дэвіз: «Together we aspire, together we achieve (Разам імкнёмся - разам дасягнём)» | |||||
| Гімн: «Forged From The Love of Liberty» | |||||
| Дата незалежнасці | 31 жніўня 1962 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
| Афіцыйная мова | англійская | ||||
| Сталіца | Порт-оф-Спейн | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Чагуанас Сан-Фернанда Сан-Хуан Порт-оф-Спейн |
||||
| Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Энтані Кармона Камла Персад-Бісесар |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
171-я ў свеце 5 131 км² малаважны |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць |
1 346 350 чал. 254.4 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$25,925 млрд. (90-ы) $19,869 |
||||
| Валюта | Долар Трынідада і Табага (код TTD) | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .tt | ||||
| Тэлефонны код | +1-868 | ||||
| Часавы пояс | -4 | ||||
Рэспу́бліка Трыніда́д і Таба́га (англ.: Republic of Trinidad and Tobago) — краіна на поўдні Карыбскага мора. Астраўная дзяржава складаецца з дзвюх асноўных астравоў, Востраў Трынідад і Востраў Табага, і 21 меншага. Сталіца — горад Порт-Оф-Спейн.
Змест |
Прырода[правіць]
Востраў Трынідад пераважна раўнінны (плошча 4,8 тыс. км²). Ёсць 3 невысокія горныя ланцугі (вышынёй 940 метраў). На востраве Табага (плошча 0,3 тыс. км²) горы (вышынёй да 579 метраў) і вапняковае плато. На востраве Трынідад радовішчы нафты (на сушы і на шэльфе), асфальту (возера Піч-Лейк), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны, гарачы, вільготны. Сярэднемесячныя тэмпературы 25-27 °С. Ападкаў за год ад 1200 на Захадзе да 3800 мм на Усходзе. Бываюць разбуральныя трапічныя ўраганы. Трапічныя лясы (трынідадскі цік, карыбская хвоя, махагоніевае дрэва, чырвоны сандал, бальса) займаюць 46% тэрыторыі. Фауна мае падабенства з фаунай Паўднёвай Амерыкі. Трапляецца пекары, ацэлот, апосум, агуці, малпа-капуцын, кажаны, чарапахі. Ёсць рэзерваты і марскі запаведнік.
Насельніцтва[правіць]
Жывуць негры (39,5%), індыйцы (40,3% нашчадкі закантрактаваных рабочых), мулаты (18,4%), еўрапейцы, кітайцы. Сярод вернікаў хрысціяне (62%, пераважна каталікі і англікане), індуісты (25%), мусульмане (6%). Гарадское насельніцтва 73%. Другі па велічыні горад краіны Сан-Фернанда, астатнія гарады невялікія.
Гісторыя[правіць]
На час адкрыцця ў 1498 годзе Хрыстафорам Калумбам востраў Трынідад быў населены індзейцамі-аравакамі, востраў Табага — карыбамі. У 1532-1797 востраў Трынідад быў іспанскай калоніяй, у 1797 годзе захоплены Вялікабрытаніяй (афіцыйна замацаваны за ёй у 1802 г.). За валоданне востравам Табага спрачаліся розныя еўрапейскія дзяржавы (у 1652-58 — уладанне Курляндскага герцагства, васала ВКЛ), у 1763 захоплены Вялікабрытаній (замацаваны за ёй у 1814). У 1889 годзе абодва востравы аб'яднаны ў адзіную калонію. У 1834 годзе пачалася эміграцыя рабочых з Індыі і Кітая. У 1958-62 гг. Трынідад і Табага — Вест-Індскай федэрацыі. 31 жніўня 1962 годзе Трынідад і Табага абвясціў незалежнасць у складзе Садружнасці. 1 жніўня 1978 г. абвешчана рэспубліка.
Гл. таксама[правіць]
- Астравы Трынідада і Табага
- Брытанская каланізацыя Амерыкі
- Іспанская каланізацыя Амерыкі
- Курляндская каланізацыя Амерыкі
- Спіс астраўных дзяржаў
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трынідад і Табага- Афіцыйны сайт Урады Трынідада і Табага
- Афіцыйны сайт Парламента Трынідада і Табага
- Трынідад і Табага ў «Сусветнай кнізе фактаў ЦРУ»
| Садружнасць нацый | |
|---|---|
| Члены | Аўстралія • Антыгуа і Барбуда • Багамы • Бангладэш • Барбадас • Беліз • Батсвана • Бруней • Вялікабрытанія • Вануату • Гаяна • Гамбія • Гана • Грэнада • Дамініка • Замбія • Індыя • Камерун • Канада • Кенія • Кіпр • Кірыбаці • Лесота • Маўрыкій • Малаві • Малайзія • Мальдывы • Мальта • Мазамбік • Намібія • Науру • Нігерыя • Новая Зеландыя • Пакістан • Папуа-Новая Гвінея • Руанда • Самоа • Сент-Люсія • Свазіленд • Сейшэльскія Астравы • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сінгапур • Саламонавы Астравы • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тонга • Трынідад і Табага • Тувалу • Уганда • Фіджы 1 • Шры-Ланка • ПАР • Ямайка |
| Былыя члены | Зімбабвэ • Ірландыя |
| 1 Членства прыпынена | |
