Трыпутнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Трыпутнік
Трыпутнік вялікі
Трыпутнік вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plantago L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   32870
NCBI   26867
IPNI   ???

Трыпу́тнік (Plantago) — род кветкавых раслін сямейства трыпутнікавых.

Адрозніваецца каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар'яў. На Беларусі сустракаюцца трыпутнік вялікі, трыпутнік ланцэтны, трыпутнік стэпавы, трыпутнік сярэдні, трыпутнік шурпаты. Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.

Адна- ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей кусты і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую раэетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, суцэльнакрайняе, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плодкаробачка.

Лекавыя, тэхнічны, кармавыя расліны. Насенне некаторых відаў трыпутніка (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скуратовіч А. Трыпутнік // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.