Трытон, бог
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фантан Трытона ў Рыме
Трытон (стар.-грэч. Τρίτων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог.
Лічыўся сынам Пасейдона і багіні мора нерэіды Амфітрыты. Яго ўяўлялі чалавекам з рыбіным хвастом замест ног, з трызубцам і ракавінай у руках. Трытон, як бажаство Трытанійскага возера ў Лівіі, дапамог арганаўтам: калі бура аднесла далёка ў возера іх карабель, паказаў ім выхад у мора і падараваў камяк зямлі, з якога ў далейшым узнік востраў Фера.
У іншых міфах Трытонамі называюць таксама марскіх істот, якія суправаджаюць Пасейдона і Амфітрыту, дзьмуць у ракавіны і гарэзяць.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трытон, бог