Трыфорыум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Трыфорыум, трыфорый — арачнае акно або арачны праём з трох і больш частак. Таксама аркада на другім ярусе цэнтральнага нефа раманскіх і гатычных храмаў, складзеная са здвоеных або строеных праёмаў[1], і вузкая галерэя за ёй у вялікіх гатычных храмах[2].

Triforium st etienne beauvais1.JPG

Трыфорыумы характэрны заходне-еўрапейскай архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў. Трыфорыумы-вокны пашыраны ў будынках несапраўднай готыкі, псеўдарускага стылю. Аздабляліся архівольтамі, вітражамі і ляпнымі арнаментамі. Прасценкі паміж праёмамі выконваліся ў выглядзе калон з базамі і капітэлямі.

Зноскі

  1. Трифорий // Плужников В.И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995. (руск.) 
  2. Трифорий (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]