Трыятлон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тры тыповыя трыятлонныя віды спорту: плаванне, веласіпедны спорт, бег

Трыятлон — адзін з відаў спартыўнага мнагабор'я, які складаецца з трох дысцыплін. Найбольш распаўсюджаныя віды спорту, якія ўключае трыятлон — плаванне, веласіпедны спорт і бег. Назва паходзіць ад грэчаскага τρεις (тры) і αθλος (спаборніцтва)[1].

Дыстанцыі ў трыятлоне таксама могуць вар'іравацца. Паводле Міжнароднага трыятлоннага саюза, міжнародная спрынтарская дыстанцыя складаецца з воднага адрэзку даўжынёй 750 м, велагонкі на 20 км і бегу на 5 км; сярэдняя (або стандартная) дыстанцыя адпаведна 1,5 км, 40 км і 10 км; доўгая дыстанцыя — 1,9 км/90 км/21,1 км; ультрадоўгая — 3,9 км/180 км/ і марафонская дыстанцыя (42,2 км).

Паміж першай і другой, а таксама другой і трэцяй часткамі дыстанцыі ствараюцца пераходныя зоны, дзе размяшчаюцца веласіпеды, спартыўная форма і іншае абсталяванне, неабходнае для працягу спаборніцтва. Час, праведзены ў пераходных зонах, таксама ўключаецца ў агульны час дыстанцыі[2].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jeff Matlow.. Tiredathlon (англ.). USA Triathlon Life (Winter 2011).
  2. John Mora. Triathlon 101. — 2. — Human Kinetics, 2009. — С. 149. — ISBN 978-0-7360-7944-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]