Трыумфальная арка (Пхеньян)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Трыўмфальная арка, Пхеньян)
Помнік
Трыумфальная арка
кар.: 개선문
39°02′41″ пн. ш. 125°45′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 15 красавіка 1982
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трыумфальная арка ў Пхеньяне (кар. 개선문) — помнік, пабудаваны ў гонар Карэйскага супраціву 1925—1945 гадоў супраць японскіх акупантаў.

Арка пабудавана ў 1982 годзе ля падножжа гары Моран у цэнтры паўночнакарэйскай сталіцы КНДР. Помнік быў пабудаваны, каб услаўляць і ўшаноўваць ролю Кім Ір Сена ў барацьбе з японскай акупацыяй. Афіцыйнае адкрыццё Трыумфальнай аркі адбылося з нагоды сямідзесяцігоддзя Кім Ір Сена. Кожны блок гэтай аркі цалкам зроблены з белага граніту, а колькасць саміх блокаў у ёй складае 25 500, што сімвалізуе колькасць дзён жыцця Кім Ір Сена[1].

Трыумфальная арка ў Пхеньяне была створана на ўзор Парыжскай і трохі буйнейшая за яе. Гэта самая высокая трыумфальная арка ў свеце, вышыня якой складае 60 м, а шырыня — 50 м. Арка мае пакоі, балюстрады, аглядальныя платформы і ліфты. Яна таксама мае 4 скляпеністыя брамы, кожная з якіх мае вышыню ў 27 м. На арцы напісаная «Песня генерала Кім Ір Сена» — рэвалюцыйны гімн, у якім гаворыцца, што Кім Ір Сен у 1925 годзе выправіўся змагацца за нацыянальную незалежнасць Карэі ад японскай акупацыі, а ў 1945 годзе Карэя была вызвалена.

Зноскі

  1. McCormack, Gavan, Target North Korea: Pushing North Korea to the Brink of Nuclear Catastrophe, p. 59. Nation Books, 2004, ISBN 1-56025-557-9.