Тры крыжы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Тры крыжы
Three-Crosses-1.jpg
Каардынаты: 54°41′12.12″ пн. ш. 25°01′51.36″ у. д. / 54.6867° пн. ш. 25.030933° у. д. (G) (O) (Я)54°41′12.12″ пн. ш. 25°01′51.36″ у. д. / 54.6867° пн. ш. 25.030933° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Літва
Горад Вільнюс
Аўтар праекта Антоній Вівульскі, адноўлены — Генрыкас Шылгаліс
Дата заснавання 1916

Каардынаты: 54°41′12.12″ пн. ш. 25°01′51.36″ у. д. / 54.6867° пн. ш. 25.030933° у. д. (G) (O) (Я) Тры крыжы́ (літ.: Trijų Kryžių) — помнік у Вільнюсе, Літва, распрацаваны літоўска-польскім архітэктарам і скульптарам Антоніям Вівульскім у 1916 годзе. Ён быў знесены ў 1950 годзе па загадзе ўладаў Савецкага саюза. Новы помнік распрацаваны Генрыкасам Шылгалісам, быў узведзены на яго месцы ў 1989.

Месціцца на Трохкрыжовай гары (насіла назву Лысай ці Крывой) на правым беразе Віліі.

Паданне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, зафіксаванага ў канцы XVIII стагоддзя, у 1345 ці ў 1368, у адсутнасці князя Альгерда і віленскага ваяводы Гаштольда, якія адправіліся на вайну, паганцы віленчукі напалі на манахаў францысканцаў, якіх па просьбе жонкі хрысціянкі пасяліў у сваёй хаце Гаштольд. Сямёра з іх былі пакараныя на рынку, семярым атрымалася бегчы. Збеглых манахаў «вылавілі на горах на беразе Віліі» і скінулі з Лысай гары ў раку. У некаторых перакладах малююцца падрабязнасці: манахаў паганцы прывязалі ці прыбілі да крыжоў і кінулі ў раку. Па адным з варыянтаў, у раку былі скінутыя чатыры манаха, а трох распялі на крыжах і пакінулі на Лысай гары.

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

Легенда пра пакутніцкую смерць францысканцаў не знайшла пацверджання ў гістарычных крыніцах. Мяркуецца, што яе аўтарамі былі віленскія францысканцы, заклапочаныя ўслаўленнем свайго ордэна. Па здагадцы Ігната Даніловіча, крыжы былі збудаваны, па прыкладзе іншых гарадоў, з нагоды атрымання Вільняй магдэбургскіх правоў. Іншыя гісторыкі меркавалі, што крыжы павінны былі сігналізаваць крыжакам, якія плылі па Вільні, пра тое, што тут жывуць хрысціяне, і такім чынам пазбаўляць горад ад нападу і рабавання.

Гісторыя помніка[правіць | правіць зыходнік]

Тры крыжы, каля 1930

У памяць пра пакутніцкую смерць францысканцаў на гары паміж 1613 і 1636 гадамі былі ўзведзены тры драўляных крыжы. У 1740 годзе струхлелыя крыжы былі заменены новымі. Калі яны, струхлеўшы, паваліліся ў 1869 годзе, улады не дазволілі іх аднавіць. Падчас Першай сусветнай вайны, у 1916 годзе, калі Вільня была занята немцамі, па ініцыятыве ксяндза Казіміра Міхалькевіча былі сабраныя сродкі і арганізаваныя працы па збудаванні манумента з трывалага матэрыялу. Асаблівую цяжкасць складала дастаўка на высокі і цяжкадаступны ўзгорак вады і будаўнічых матэрыялаў, якія даводзілася насіць практычна на руках. За два месяцы былі збудаваны крыжы з жалезабетону па праекце Антонія Вувільскага, і таемна (паколькі нямецкія ўлады не дазвалялі) асвячоны тым жа ксяндзом Казімірам Міхалькевічам.

Крыжы прастаялі да 1950 года (па іншых звестках да 1951[1]) года, пакуль не былі ўзарваныя ноччу па загаду савецкіх улад. Частка абломкаў была вывезеная, частка закапаная.

У 1989 годзе, пасля кампаніі за аднаўленне Трох крыжоў, якая ўключала збор подпісаў пад зваротам да ўладаў, помнік быў на працягу двух тыдняў адноўлены як помнік ахвярам сталінізму. Адноўлены помнік па праекце архітэктара Гэнрыкаса Шылгаліса, выканаў скульптар Станіславас Кузьма. Захаваныя фрагменты ранейшых Трох крыжоў былі ўмураваны ў падмурак новага помніка, частка «ляжыць» побач з адноўленым помнікам, на схіле ўзгорку. Ён з'яўляецца копіяй збудавання па праекце Антонія Вівульскага, аднак на 1,8 м вышэй і бялей колерам. Адкрыццё адноўленых Трох крыжоў адбылося 14 чэрвеня 1989 года, ва ўгодкі масавых арыштаў і дэпартацый 1941 года. Асвяціў помнік кардынал Вінцэнтас Сладкявічус.

Зноскі

  1. Wileńska encyklopedia 1939—2005. Opracował Mieczysław Jackiewicz. Warszawa: Ex Libris Galeria Polskiej Książki Sp. z o. o., 2007. ISBN 978-83-89913-95-1. P.476. (польск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]