Тры нягодніка ва ўтоенай крэпасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тры нягодніка ва ўтоенай крэпасці
隠し砦の三悪人
Постар фільма
Жанр

дзідай-гэкі
драма

Рэжысёр

Акіра Курасава

Прадзюсар

Санецумі Фудзімота
Акіра Курасава

Аўтар
сцэнарыя

Сінобу Хасімота
Р'юза Кікусіма
Акіра Курасава
Хідэа Агуні

У галоўных
ролях

Тасіра Міфунэ
Міса Уехара
Мінору Чыакі
Камаіары Фудзівара

Аператар

Казуа Ямасакі

Кампазітар

Масару Сата

Кінакампанія

Toho Company Ltd.

Працягласць

139 хвілін

Краіна

Сцяг Японіі Японія

Мова

Японская

Год

1958

IMDb

ID 0051808


Тры нягодніка ва ўтоенай крэпасці (яп.: 隠し砦の三悪人 Kakushi toride-no san akunin) - японская кінастужка Акіры Курасавы 1958 года, знятая ў жанры дзідай-гэкі. Фільм зрабіўся сама прыбытковым сярод усіх фільмаў Курасавы на той час. У здымках прымалі ўдзел японскія акторы Тасіра Міфунэ і Міса Уехара.

Тэхніка асвятлення падзей у стужцы з боку другавартасных персанажаў моцна паўплывала на рэжысёра Джорджа Лукаса, які выкарыстаў яе падчас стварэння Зорных Войнаў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі разгортваюцца вакол двух валацуг - Тахеі (Мінору Чыакі) і Матасіці (Каматары Фудзівара), якія былі збіраліся ваяваць на баку клана Ямана, але спазніліся, былі захоплены ў палон як жаўнеры разбітага клана Акідзукі і вымушаны хаваць памерлых. Яны намагаюцца вярнуцца дадому, але не могуць перайсці мяжу паміж землямі двух кланаў, бо яна моцна ахоўваецца. Тахеі і Матасіці сварацца, і кожны вырашае ісці сваім шляхам. Але неўзабаве іх зноў бяруць у палон і прымушаюць шукаць золата ў разбураным замку клана Акідзукі.

Пасля паўстання сярод палонных, Тахеі і Матасіці пускаюцца ва ўцёкі. У гарах каля ракі, яны знаходзяць залатыя зліткі з выявай паўмесяца клана Акідзукі. Там жа, ля ракі, яны сустракаюць Макабэ Ракуроту(Тасіра Міфунэ), былога генерала зрынутага клана Акідзукі. Макабэ жадае прыцягнуць абоіх валацуг да свайго плана па выратаванню прынцэсы Юкі Акідзукі (Міса Уехара) і перапраўкі золата прынцэсы на тэрыторыю клана-хаўрусніка. Ён прапануе кожнаму долю золата за дапамогу, але не расказвае, што за золата яны будуць перавозіць, і што за дзяўчыну яны будуць суправаджаць у сваім паходзе.

Тым часам жаўнеры клана Ямана вядуць пошукі зніклай прынцэсы Юкі і золата клана Акідзукі. Макабэ, разам з Тахеі, Матасіці і Юкі прабіраюцца праз тэрыторыю клана Ямана, сустракаючы на сваім шляху шмат перашкод, адной з якіх з'яўляецца хцівасць саміх валацуг. Яны часам намагаюцца забраць усё золата і збегчы, але кожны раз сварацца і не могуць дамовіцца наконт падзела скрадзенага. Урэшце, усю кампанію захоплівае ў палон генерал клана Ямана Хёэ Тадакора (Сусуму Фудзіта).

Усім захопленым пагражае смяротнае пакаранне, але генерал Тадакора ў апошні момант вырашае перайсці на бок прынцэсы Юкі і генерала Ракуроты і дае ўсім збегчы. Тахеі і Матасіці зноў апынаюцца адны пасярод дарогі і зноў знаходзяць золата, якое наклунілі на коней. Іх зноў бяруць у палон, але на гэты раз жаўнеры Акідзукі. Крыху пазней яны ўганарованы аўдыенцыяй у прынцэсы Юкі, якая расказвае ім увесь план Ракуроты і ўзнагароджвае іх адным залатым р'ё. На гэты раз Матасіці і Тахеі не спрачаюцца наконт золата.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Тасіра Міфунэ генерал Ракурота Макабэ
Мінору Чыакі Тахеі
Каматары Фудзівара Матасіці
Сусуму Фудзіта генерал Хёэ Тадакора
Такасі Сімура генерал Ізумі Накагура
Міса Уехара прынцэса Юкі
Тосіка Хігуці дачка фермера, якую купілі у гандляра рабамі

Жанр[правіць | правіць зыходнік]

Жанр дзідай-гэкі, у якім зняты фільм, абавязвае рэжысёра здымаць з пункту гледжання некампетэнтных, дурных і хцівых аферыстаў. Тым не менш, фільмы дадзенага жанра маюць глыбокае значэнне. Для Курасавы цэнтральнай была роля прынцэсы Юкі: ён пргалядзеў больш за 100 кандыдатак на гэту ролю, каб выбраць нікому дагэтуль невядомую Місу Уехара.

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Тры нягодніка ва ўтоенай крэпасці мелі вялікі ўплыў на Джорджа Лукаса і яго Зорныя Войны. Можна знайсці шмат паралеляў паміж падзеямі двух стужак. Расказ пра падзеі вядзецца з боку другавартасных персанажаў (Тахеі і Матасіці і дроіды C-3PO and R2-D2), пачатак фільмаў (двое сварацца ў пустэльні) і канчатковыя эпізоды (двое стаяць перад прынцэсай на троне ў атачэнні генералаў каб атрымаць узнагароду).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

На Міжнародным Берлінскім кінафестывалі ў 1959 годзе Акіра Курасава атрымаў «Срэбранага мядзьведзя» за рэжысуру. Фільм таксама атрымаў узнагароду за лепшы сцэнарый на Kinema Junpo Awards.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]