Трэшкор
| Трэшкор | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Стылістычныя карані | Хардкор-панк Д-біт |
| Час і месца з'яўлення | пач-1980-ых, ЗША |
| Музычныя інструменты | Гітара Бас-гітара Барабаны Вакал |
| Папулярнасць | Андэрграўнд |
| Разнавіднасці | |
| Вытворныя разнавіднасці | Красовер-трэш Грайндкор Паверваеленс |
| Іншыя артыкулы | |
| Скейт-панк | |
Трэшкор, фасткор[1] - хуткая па тэмпе разнавіднасць хардкор-панку. З'явіўся ў ЗША ў пачатку 80-х[2]. Кірунак да некаторай ступені звязаны з культурай скейтэраў[1].
Змест |
Гісторыя [правіць]
Некаторыя прадстаўнікі хардкор сцэны ў ЗША сталі паскараць свой тэмп у пошуках новых формаў музыкі, распрацаваўшы такім чынам новы радыкальны жанр. Гэты жанр развіваўся раўналежна, і нават запазычаў некаторыя яго формы, з англійскім вулічным панкам (street punk), а асабліва з яго поджанром D-beat. Ранні амерыканскі трэшкор уключаў у сябе такія гурты, як Cryptic Slaughter, D.R.I., Septic Death і Siege. Брытанскія Electro Hippies, нямецкія Larm, італьянскія Raw Power і японскія S.O.B. таксама маюць у сваіх песнях прыклады трэшкора.
Трэшкор спарадзіў пауерваёленс (powerviolence) у ЗША, аналагічна таму, як краст-панк (crust punk) спарадзіў грайндкор (grindcore) у Брытаніі. Пауерваёленс гурты адрознівалі сябе ад грайндкор сцэны. Яны пазбягалі ўсялякіх асацыяцый з метал культурай.
У 90-х адбылося адраджэнне трэшкора, гурты, якія першым чынам асацыёўваюцца з пауерваёленсам і грайндкорам, сталі вяртацца да ранніх форм гучання трэшкора. Часам гэтую з'яву завуць банданна трэш (bandanna thrash)[1]. Выбітнымі гуртамі трэшкора з'яўляюцца Code 13, Guyana Punch Line, R.A.M.B.O., Vitamin X, Vivisick, Voorhees і інш.
Беларускія выканаўцы трэшкора [правіць]
Блуш. С (2001). American Hardcore: A Tribal History. Feral House. ISBN-10: 0922915717
