З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ту́лес (Pluvialis squatarola) — птушка сямейства сяўцовых (Charadriidae) атраду сеўцападобных (Charadriiformes).
Даўжыня цела да 30 см, вага да 225 г. Пер'е нізу цела і бакоў галавы чорнае, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана белай паласой. Спіна шэрая з белымі стракацінамі. Падхвосце белае. Дзюба моцная, кароткая і чорная, вочы цёмныя. Лапы шэрыя. На лапах маецца невялікі чацвёрты палец, адсутнічаючы ў іншых сяўцовых.
Распаўсюджаны ў тундры Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Пералётная птушка. На Беларусі сустракаецца падчас асенніх і вясенніх пералётаў.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 24. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).