Тульскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Toul-cathedrale-2005.jpg

Сабор Святога Стэфана (фр.: Cathédrale Saint-Étienne de Toul) — былы сабор у горадзе Туль (дэпартамент Мёрт і Мозель).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тульскі сабор доўгі час быў кафедрай дыяцэзіі Туля, якая была створана яшчэ ў 365 годзе. Пазней ён быў і рэзідэнцыяй князя-біскупа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля пераходу часткі тэрыторыі Латарынгіі да Францыі, Туль адносіўся да правінцыі Тры Біскупствы. 19 лістапада 1777 года была ўтворана дыяцэзія Нансі, да якой быў далучаны і Туль. Пазней яна ўвайшла ў мітраполію Безансона[1]

Сам сабор быў пабудаваны ў XIII-XV стст. у гатычным стылі.[2] Вышыня вежаў фасада — 65 м, даўжыня — 98 м, памеры трансепта — 56 м на 17 м. Шырыня заходняга фасада — 32 м.[3] Дзве пазней прыбудаваныя капліцы выкананы ў стылі Рэнесансу.

З 1840 года сабор з'яўляецца гістарычным помнікам.[4]

Commons

Зноскі


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.