Тупак Амару

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тупак Амару
Нараджэнне 1545
Смерць 24 верасня 1572[1]
Бацька Манка Інка Юпанкі[d]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тупак Амару (кечуа: Thupaq Amaru, ісп.: Túpac Amaru, 1545 — 24 верасня 1572) — апошні кіраўнік Інка. Сын Тыта Кусі Юпанкі (таксама вядомага як Манка Капак II), быў жрацом і захавальнікам цела свайго бацькі.

Прыход да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Тупак Амару

Пасля таго, як яго брат, Сапа Інка (Тыту Кусі), памёр у 1571, Тупак Амару стаў кіраўніком Імперыі Інкаў. У народзе інкаў распаўсюдзіліся чуткі, што іспанскія святары, якіх Тыту Кусі прымаў у Вількабамбе, атруцілі яго. Святары былі схоплены і пакараны, прыгранічныя тэрыторыі паміж Перу і іспанскімі ўладаннямі былі занятыя інкамі. Да гэтага часу іспанцы яшчэ не ведалі аб смерці папярэдняга Сапа Інка і паслалі двух паслоў для правядзення перагавораў. Яны абодва былі забітыя адным з камандзіраў інкаў.

Выкарыстоўваючы ў якасці падставы для вайны тое, што інкі «парушылі закон, якога прытрымліваліся усе народы свету пра бяспеку паслоў» новы віцэ-кароль, Францыска дэ Таледа, граф Арапеса, вырашыў атакаваць інкаў і захапіць Вількабамбу. Ён абвясціў вайну 14 красавіку 1572 г. На працягу двух тыдняў невялікая група іспанскіх салдат захапіла ключавы мост на мяжы і гэта стала пачаткам ўварвання.

Вырашальная бітва з Іспаніяй[правіць | правіць зыходнік]

1 чэрвеня пачаліся першыя баявыя дзеянні ў даліне Вількабамба. Нягледзячы на тое, што інкі былі значна горш ўзброены, яны былі настроены на перамогу. Інкі атакавалі першымі. Раз за разам яны спрабавалі зняць аблогу іспанцаў і іх саюзнікаў, але былі вымушаныя адступіць. 23 чэрвеня форт Гаяна Пукара загарэўся ў выніку артылерыйскага абстрэлу. Армія інкаў вымушана была пакінуць апошні горад і адступіць у джунглі. 24 чэрвеня іспанцы ўвайшлі ў Вількабамбу, але выявілі яе спустошанай. Сапа Інка знік. Горад быў цалкам разбураны, а Імперыя Інкаў афіцыйна перастала існаваць.

За дзень да гэтага Тупак Амару з сотняй воінаў сышоў на захад у джунглі. Яго група, якая складалася з военачальнікаў і членаў сям'і, падзялілася на больш дробныя з мэтай пазбегнуць захопу.

Тры групы іспанскіх салдат гналі іх. Адна з груп захапіла сына і жонку Тыту Кусі. Другая група вярнулася з ваеннапалоннымі, а таксама захапіла золата, срэбра, каштоўныя камяні. Трэцяя група ўзяла ў палон двух братоў Тупака Амару, іншых членаў сем'яў і некалькіх военачальнікаў. Сапа Інка і яго галоўнакамандуючы засталіся на волі.

Рэйд з Вількабамбы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля апісаных падзей іспанцы сфармавалі атрад з 40 лепшых салдат для пошукаў Тупака Амару. Яны прайшлі раку Масауай і праз 170 міль выявілі склад інкаў з вялікай колькасцю золата і сталовых прыбораў для сервіроўкі імператарскага стала. Іспанцы захапілі групу індзейцаў Чунка, якія паведамілі пра тое, што бачылі Сапа Інку. Іспанцы даведаліся, што Тупак Амару спусціўся па рацэ на лодцы ў мясцовасць пад назвай Маморы. Іспанцы звязалі плыты і рушылі ўслед за ім.

У Маморы яны даведаліся, што Тупак Амару сышоў далей. Іспанцы скарысталіся дапамогай мясцовых індзейцаў, якія паказалі ім шлях. Прайшоўшы 50 міль, пераследнікі ўбачылі агонь вогнішча. Яны знайшлі Сапу Інка Тупака Амару і яго жонку ля гэтага вогнішча. Іспанцы гарантавалі бяспеку Тупаку Амару і яго жонцы. Тупак Амару быў арыштаваны.

Палонныя былі адпраўлены да руін Вількабамбы, а адтуль былі дастаўлены ў Куска разам з астатнімі захопленымі індзейцамі 21 верасня. Пераможцы захапілі таксама муміфікаваныя цела Манка Капака і Тыта Кусі Юпанкі, залатую статую Пунчаа, а таксама іншыя рэліквіі.

  1. https://books.google.cat/books?id=T0q_A1BaSVsC&pg=PA1&dq=tupac+amaru+1572+24+september&sa=X&ved=2ahUKEwjNk6vNnoX6AhWli_0HHSK4D3wQ6AF6BAgEEAI#v=onepage&f=false