Тупалеў Ту-22М

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тупалеў Ту-22М (па класіфікацыі НАТА — Backfire) — савецкі далёкі звышгукавы бамбардзіроўшчык/разведчык са зменнай геаметрыяй крылаў. Быў распрацаваны з апірышчам на мадэль Ту-22.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Ту-22М0[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1967 года па выніках макетнай камісіі і матэрыялам эскізнага праекту было прынята рашэнне пачаць будаўніцтва серыі самалётаў Ту-22М0 («45-00») на Казанскім авіяцыйным заводзе ім. Гарбунова (КАЗ ім. Гарбунова, да сярэдзіны 1960-х завод № 22 МАП). Галоўным канструктарам самалёта быў прызначаны З.С. Маркаў.

Па выніках працы камісіі ўвосень 1967 года было вырашана будаваць першую серыю самалётаў "45-00" па праграме першага этапу - з абсталяваннем ад ТУ-22К і рухавікамі "ФМ".

Першы самалёт Ту-22М0 быў пабудаваны да сярэдзіны 1969 года і 30 жніўня 1969 ён здзейсніў свой першы палёт (камандзір карабля лётчык-выпрабавальнік В. П. Барысаў. Паралельна з выпрабаваннямі ў Казані ішла вытворчасць серыйных самалётаў Ту-22М0. Да канца 1972 года было пабудавана 9 Ту-22М0, пяць з якіх ужываліся для перападрыхтоўкі экіпажаў бамбардзіроўшчыкаў у Цэнтры баявой падрыхтоўкі і ўжывання Далёкай авіяцыі ў Разані. На захадзе самалёты гэтай серыі доўгі час ведалі пад службовым найменнем Ту-26.

Падчас лётных выпрабаванняў высвятлілася, што асноўныя лётныя дадзеныя новага самалёта апынуліся нават горш, чым у Ту-22К, і трэба правесці вялікі аб'ём прац па яго мадэрнізацыі. Камандаванне ВПС патрабавала ўдасканаліць лётна-тэхнічныя характарыстыкі самалёта і яго бартавое абсталяванне. У снежні 1969 года на другім этапе даводкі Ту-22М прымаецца рашэнне па мадэрнізацыі Ту-22М0 у Тую-22М1.

Асаблівасці канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

ТУ-22М, схематычны выгляд

Самалёты серыі Ту-22М выкананыя па нармалёвай аэрадынамічнай схеме самаапорнага нізкаплана з крылом змяняльнай стрэлавіднасці. Крыло складаецца з нерухомай часткі і паваротных кансоляў.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]