Тураўскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Турава-Пінская зямля)
Гістарычная дзяржава
Тураўскае княства
< 
 >
кан. X ст. — 1320-я гг.

Сталіца Тураў
Рэлігія політэізм, праваслаўе
Дынастыя Ізяславічы Тураўскія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тураўскае княства, або Турава-Пінскае княства — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў канцы Х ст. вакол Турава (цяпер горад у Гомельскай вобласці) на землях этнапалітычнага аб'яднання дрыгавічоў.

Пачатак княства[правіць | правіць зыходнік]

У VIII—IX стст. на землях дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны племянны саюз. Гэта яшчэ не было княства (дзяржаўнае ўтварэнне), а толькі дадзяржаўнае палітычнае аб’яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае дрыгавіцкае княжанне згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў». На чале яго стаяў мясцовы князь-правадыр, акружаны дружынай і старэйшынамі. У канцы Х ст. правадырства дрыгавічоў ператвараецца ў феадальную Тураўскую воласць у складзе Кіеўскай дзяржавы. З сярэдзіны ХІІ ст. Тураўскае княства становіцца самастойнай зямлёй-дзяржавай.

Тураўскія князі[правіць | правіць зыходнік]

Цесная сувязь Турава з Кіевам вызначала тое, хто займаў тураўскі пасад. Кіеў звычайна глядзеў на Тураў як на сваю воласць, і кіеўскі князь аддаваў яго свайму родзічу. Так у 1120-х гг. у Тураве сеў князь Вячаслаў (сын Уладзіміра Манамаха). Пасля смерці кіеўскага князя Мсціслава ён спрабаваў завалодаць Кіевам, аднак не здолеў. А ў 1142 годзе кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч парушыў цэласнасць Тураўшчыны, раздаўшы сваякам тураўскія гарады Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачоў і Чартарыйск. Аднак пасля смерці Усевалада князь Вячаслаў вярнуў у склад Тураўскай воласці адабраныя раней гарады. Больш за тое, ён нават захапіў Уладзімір-Валынскі. За гэта Кіеў неадкладна ўчыніў расправу над Туравам, пасад якога заняў сын кіеўскага князя Яраслаў Ізяславіч.

Пасля Вячаслава Уладзіміравіча тураўскія князі часта мяняліся. Калі ўладзіміра-суздальскі князь Юрый Даўгарукі займаў кіеўскі стол, ён аддаваў Тураў сваім сынам Андрэю і Барысу. Адсутнасць свайго сталага княжацкага роду была не на карысць Тураўшчыне. У прыватнасці, з гэтай прычыны Тураўская зямля і далей страчвала свае тэрыторыі. Прыкладам, у 1115 годзе Мазыр перайшоў у склад Кіеўшчыны, Берасце ж падпарадкавалі галіцка-валынскія князі.

Нарэшце ў 1158 годзе тураўскі пасад самастойна заняў Юрый Яраславіч. Кіеў неадкладна запатрабаваў ад яго пакоры, і калі князь не паслухаўся, — рушыў на расправу. Да Турава прыйшла кааліцыя, у якой апрача кіеўскіх былі смаленская, галіцкая, луцкая і полацкая дружыны. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога, у час якой абаронцы не толькі добра бараніліся на гарадскіх сценах, але нават рабілі вылазкі. А калі ў кааліцыйным войску пачаўся паморак коней, яно мусіла зняць аблогу і сысці. Другі па важнасці горад Тураўскай зямлі, Пінск, таксама здолеў адбіцца.

Абараніўшы свайго князя, Тураў заваяваў незалежнасць. Юрый Яраславіч стаў першым князем мясцовай тураўскай дынастыі. Калі ў 1162 годзе адбыўся напад кіеўскіх саюзнікаў, у выніку якога тураўцы зноў выйшлі пераможцамі, Кіеў заключыў з Туравам пагадненне аб міры і самастойнасць Тураўскага княства атрымала афіцыйнае прызнанне.

У часы раздробленасці[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XII ст. Тураўская зямля перажыла працэс драблення. Сыны Юрыя Яраславіча падзялілі яе на некалькі ўдзелаў, сярод якіх асаблівае значэнне стаў набываць Пінск. З 1180-х гг. вылучылася асобная дынастыя пінскіх князёў.

У пачатку XIII ст. турава-пінскія князі знаходзіліся ў залежнасці ад галіцка-валынскіх. Вядома, каб вызваліцца ад гэтай залежнасці яны ішлі на саюз з Літвою. Але летапісных звестак пра турава-пінскія землі гэтага часу вельмі мала.

У складзе ВКЛ[правіць | правіць зыходнік]

Пры князю Гедзіміне Турава-Пінская зямля ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). У 1330-х гг. у Пінскай зямлі ўжо сядзеў Нарымонт (Глеб) Гедзімінавіч. Праўда ў Тураве і Гарадку яшчэ доўга заставаліся мясцовыя Рурыкавічы. Пісьмовыя крыніцы не падаюць фактаў гвалтоўнага падпарадкавання ці барацьбы з мясцовымі князямі або насельніцтвам. Праўдападобна, што гэтыя землі былі далучаны да ВКЛ добраахвотна.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Аб дзяржаўным ладзе Тураўскага княства вядома мала. З жыццяпісу Кірылы Тураўскага вядома, што ў горадзе мела вялікую ўладу веча, якое ўплывала на выбар епіскапа. Акрамя таго, у горадзе быў пасаднік.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Аб развіцці культуры можна меркаваць па дзейнасці Кірылы Тураўскага. Акрамя таго, у Тураве быў збудаваны мураваны кафедральны сабор.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]