Туркі ў Балгарыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турэцкае насельніцтва па абласцях Балгарыі

Туркі ў Балгарыі (таксама балгарскія туркі; балг.: Българи мусулмани; турэцк.: Bulgaristan'daki Türkler) — другая па колькасці этнічная, моўная і рэлігійная група ў складзе насельніцтва сучаснай Рэспублікі Балгарыя пасля ўласна балгараў. Паводле апошняга перапісу насельніцтва 2011 года туркі складалі 8,5 % насельніцтва краіны ці 588 тыс. чалавек. Паводле веравызнання пераважна — мусульмане-суніты, маюцца таксама шыіты — каля 50,000 чалавек, і невялікая колькасць хрысціян (праваслаўныя, пратэстанты і каталікі). Пражываюць кампактна на паўднёвым усходзе краіны (Фракія); у горадзе Кырджалі складаюць 62 % насельніцтва, у Кырджалійскай вобласці — 66,2 %. Шмат туркаў пражывае таксама ў такіх гарадах як Разград, Шумен, Сілістра і ў сельскай мясцовасці на паўночным усходзе краіны (Паўднёвая Дабруджа), у Разградскай вобласці — 50,0 %. Родная мова — турэцкая, многія валодаюць таксама балгарскай, рускай, нямецкай і інш. мовамі. Балгарскія туркі паўднёвага ўсходу краіны — нашчадкі турэцкіх перасяленцаў (юрукі); на паўночным усходзе краіны — нашчадкі асіміляваных балгараў і прадстаўнікоў качавых цюркскіх плямёнаў самага разнастайнага паходжання (куманы, печанегі, полаўцы, туркі, урумы, рознага роду мухаджыры і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час займаючы прывілеяванае становішча ў грамадстве асманскай Балгарыі, мусульмане наогул і туркі ў прыватнасці вымушаны былі змірыцца са стратай палітычнай улады пасля незалежнасці Балгарыі ў 1878 годзе і паступовым правядзеннем палітыкі балгарызацыі ў краіне. Асаблівую вядомасць атрымала кампанія ўрада Жыўкава, вядомая як Адраджэнскі працэс, падчас якой турак прымушалі змяняць імёны на балгарскія. Многія з іх вырашылі пераехаць у Турцыю, дзе ў наш час пражывае 326 тыс. турэцкіх выхадцаў Балгарыі.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

На працягу апошніх некалькіх гадоў туркі Балгарыі беспаспяхова дамагаюцца дазволу ўлад на арганізацыю штодзённай 10-хвіліннай турэцкамоўнай перадачы навін на дзяржаўным тэлеканале. Гэтаму пярэчыць Нацыянальны саюз «Атака» і яго лідар Волен Сідэраў, тады як кіраўнік кіруючай партыі Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі Бойка Барысаў лічыць, што для вырашэння гэтага пытання неабходна правесці ўсенародны рэферэндум.[1]

Зноскі

  1. Türkçe haber için referandum hazırlığı (тур.). Aygazete.com (15 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 3 снежня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]