Турніры Вялікага шлема, тэніс
Турніры Вялікага шлема (англ.: Grand Slam tournaments) у сучасным тэнісе — чатыры самыя буйныя штогадовыя турніры (у парадку правядзення цягам сезону):
Змест |
Гісторыя [правіць]
Тэрмін «Вялікі шлем» запазычаны з картачнай гульні брыдж. Выйграць Вялікі шлем, значыць перамагчы ва ўсіх чатырох турнірах на працягу аднаго сезону, з'яўляецца вышэйшай мэтай для тэнісістаў.
Гісторыя ўзнікнення тэрміна ўзыходзіць да 1933 года, калі аўстраліец Джэк Кроўфард быў блізкі да мэты выйграць усе чатыры турніры. Ён ужо перамог у трох турнірах на працягу году і выйшаў у фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку. Джон Кіран, які працаваў спартыўным каментатарам у газеце Нью-Ёрк Таймс і быў здольным картачнымі іграком, прывёў у сваёй калонцы аналогію з Вялікім шлемам у брыджы: «Калі Кроўфард выйграе сёння ў Перы, гэта будзе ўсё адно як выйграць Вялікі шлем на корце». Кроўфард усё ж такі прайграў, але фраза замацавалася.[1]
Паводле іншай версіі, назва ўзнікла ў 1938 годзе, калі Дональд Бадж выйграў на працягу года гэтыя чатыры турніра, і вядомы амерыканскі пісьменнік Элісан Данцыг сказаў, што «як паспяховы ігрок у брыдж, Бадж склаў Вялікі шлем з перамог у чатырох найбуйнейшых тэнісных турнірах цягам каляндарнага года».[2]
Чэмпіёны Вялікага шлема [правіць]
З часу з'яўлення тэрміну вельмі мала хто здолеў дасягнуць мэты – выйграць Вялікі шлем на працягу сезону. Сярод мужчын гэтага дасягнулі Дональд Бадж (1938) і Род Лейвер (1962 і 1969). Сярод жанчын — Маргарэт Корт (1970), Мора Канолі (1953) і Штэфі Граф (1988). Штэфі Граф, акрамя таго, перамагла ў тым жа годзе на алімпійскім турніры ў Сеуле, выйграўшы, такім чынам, «Залаты Вялікі шлем».
Пазней задача значна ўскладнілася, калі розныя турніры Вялікага шлема сталі праводзіцца на розных пакрыццях: грунт — у Францыі, трава — на Уімблдоне, цвёрдае пакрыццё — у ЗША і Аўстраліі.
Найбольшую колькасць турніраў Вялікага шлема выйграў амерыканец Піт Сампрас. У ягоным актыве — 14 перамог: 7 на Уімблдоне, 5 на Адкрытым чэмпіянаце ЗША і 2 на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Сярод жанчын найбольшая колькасць перамог у Маргарэт Корт: 11 у Аўстраліі, 5 у Францыі, 5 у ЗША і 3 на Уімблдоне — усяго 24 тытула.