Турызм у Чэхіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Краявід Старога горада ў Празе

Турызм у Чэхіі — адна з асноўных галін эканомікі Чэхіі. Чэхія, як краіна, багатая гістарычнымі і прыроднымі славутасцямі і вядомая сваёй кухняй і натуральнымі курортамі, прыцягвае турыстаў са шматлікіх краін свету. Найбольш прывабная для турыстаў Прага, таксама часта наведваюцца замак Карлштэйн, Кутна-Гора, Чэскі-Крумлаў і Ледніцы.

Месца турызму ў эканоміцы Чэхіі[правіць | правіць зыходнік]

Чэшская эканоміка атрымлівае значныя даходы ад турызму. У 2001 годзе агульныя даходы ад турызму дасягнулі 118,13 млрд крон, што складала 5,5 % ад ВУП. З 2003 па 2007 год доля даходаў ад турызму ў ВУП паменшылася з 3,5 % да 2,9 % і заставалася на гэтым узроўні ў наступныя два гады, аднак у абсалютным падліку даход ад турызму вырас з 90,79 да 104,29 мільярдаў крон паміж 2003 і 2009 годам[1]. Звыш 171 тысячы грамадзян Чэхіі былі ў 2009 годзе заняты ў сферы турызму на пастаяннай аснове[2].

У 2010 годзе Чэхію наведалі 6,3 мільёна турыстаў, на пяць працэнтаў больш, чым за год да таго, а даход ад турызму склаў 127,4 мільярда крон[3]. Найбольшая колькасць турыстаў прыбывае з Германіі (405,5 тысяч за III квартал 2010 і 265 тысяч за I квартал 2011 года) і Расіі (126 тысяч за III квартал 2010 і 113 тысяч за I квартал 2011 — рост на 42 % у параўнанні з I кварталам 2010 года)[4][5].

Турыстычныя цэнтры[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш наведвальны турыстамі горад у Чэшскай Рэспубліцы — сталіца Прага на рацэ Влтава з Пражскім Градам і Старым горадам. Акрамя Прагі, ёсць шмат іншых гарадоў Чэхіі, прывабных для турыстаў — у прыватнасці, гістарычныя аб'екты, такія як Кутна-Гора, Чэскі-Крумлаў, Карлштэйн, Шпіндлеруў-Млін ці Ледніцка-Валціцкі комплекс, а таксама бальнеалагічныя курорты: Карлавы Вары, Марыянске-Лазнэ, Падзебрады і Францішкаві-Лазнэ. Чэшскія бальнеалагічныя курорты наведалі за першы квартал 2011 года больш за 150 тысяч чалавек[5].

Асноўныя зоны адпачынку за межамі гарадоў: Чэшская Швейцарыя, Чэшскі карст, Чэшскі рай, Крконашэ, Нацыянальны парк Шумава.

Віно[правіць | правіць зыходнік]

Хоць Чэхія шырока славіцца сваім півам, на поўдні краіны развіта вінаробства. У прыватнасці, у Маравіі, якая вядомая сваімі белымі вінамі. Акрамя таго, у Цэнтральнай Багеміі на Эльбе таксама ёсць вінаграднікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Асноўныя паказчыкі народнай гаспадаркі і турызму ў Чэшскай Рэспубліцы ў 2003—2009 гадах на сайце Чэшскага бюро статыстыкі (чэшск.) 
  2. Занятасць у сферы турызму па сталасці працы ў 2009 годзе на сайце Чэшскага бюро статыстыкі (чэшск.) 
  3. Příjmy ČR z cestovního ruchu loni vzrostly , PROFIT.cz (10.3.2011). Праверана 3 жніўня 2011.
  4. Колькасць турыстаў паводле краін за першыя тры квартала 2010 года на сайце Чэшскага бюро статыстыкі (англ.) 
  5. 5,0 5,1 The growth of foreign tourists is going up steadily already five quarters (англ.) . Czech Statistical Office (10 May 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана 3 жніўня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]