З пляцоўкі Вікіпедыя.
-
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тур.
Тур, першабытны бык (Bos primigenius) з'яўляецца вымерлым відам вялікіх сысуноў парадку Парнакапытныя (Artiodactyla).
Фізічныя характарыстыкі[правіць]
- Самцы
- Вага — 800 кг.
- Вышыня ў карку — ад 1,8 да 2 м.
- Даўжыня цела каля 3,3 м.
- Рог — 0,8 м.
- Самкі значна менш.
Сустракаўся ў Еўропе, Паўночнаq Афрыцы, Малой Азіі, на Блізкім Усходзе.[1] Апошняя самка памёрла ў Польшчы ў Яктораўскай пушчы ў 1627 годзе.
Вобраз жыцця і харчаванне[правіць]
Траваеднае млекакормячае. Жылі невялікімі статкамі. Вядомы легендарнай сілай і агрэсіўнасцю.
- † Bos primigenius indicus (Linnaeus, 1758)
- † Bos primigenius mauretanicus (Thomas, 1881)
- † Bos primigenius namadicus (Falconer, 1859)
- † Bos primigenius primigenius (Bojanus, 1827)
Зноскі
- ↑ Йовчев, Николай. По следите на изчезналите животни, София 1982, с. 16-17.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 33. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).