Тыберый
| Тыберый Юлій Цэзар Аўгуст TIBERIUS JULIUS CAESAR AUGUSTUS |
||
| Бюст Тыберыя | ||
|
||
|---|---|---|
| 19 жніўня 14 года — 16 сакавіка 37 года | ||
| Папярэднік: | Гай Юлій Цэзар Актавіян Аўгуст | |
| Пераемнік: | Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (Калігула) | |
| Нараджэнне: | 16 лістапада 42 да н.э. Рым |
|
| Смерць: | 16 сакавіка 37 (77 гадоў) Мізенскі мыс |
|
| Дынастыя: | Юліі-Клаўдзіі | |
| Бацька: | Тыберый Клаўдзій Нерон | |
| Маці: | Лівія Друзіла | |
| Жонка: | 1. Віпсанія Агрыпіна (20—12 да н.э.) 2. Юлія Старэйшая (12 да н.э.—2 г.) |
|
| Дзеці: | Юлій Цэзар Друз (ад першага шлюбу) Клаўдзій Нерон (ад другога шлюбу) |
|
Тыбе́рый — Тыберый Клаўдзій Нерон (лац.: Tiberius Claudius Nero) (16 лістапада 42 да н.э. – 16 сакавіка 37 н.э.) — рымскі імператар з 14 па 37 год н.э. Пасля свайго айчыма Аўгуста Тыберый быў другім імператарам Рымскай Імперыі і таксама як і Аўгуст належыў да юльева–клаўдзейскай дынастыі. Час яго кіравання быў аднім з найдаўжэйшых сярод імператараў Рымскай Імперыі.
Пры Аўгусце паміж 16 і 13 гадамі да н.э. Тыберый заваяваў альпійскія тэрыторыі і Панонію, пазней правіў у Германіі. Паміж 9 і 13 гадамі н.э. Тыберый падавіў Панонска-далматынскае паўстанне.
Тыберый праявіў сябе выдатным военачальнікам у войнах з германцамі, панонцамі і дакамі. Аднак, стаўшы імператарам у 55 гадоў, залежаў ад сваёй уладалюбнай маці, Лівіі, і так было яшчэ 15 гадоў, да яе смерці. Пад уплывам Сеяна выехаў з Рыму і жыў на востраве Капры. Жывучы там, ён паблажліва паставіўся да рэжыму тэрору, арганізаванага ў Рыме Сеянам, ахвярамі якога сталі Антонія Старэйшая і яе сыны Нерон і Друз. Таксама паблажліва Тыберый паставіўся і да тэрору, арганізаванага сенатам пасля пакарання Сеяна.[1]
Тыберый паходзіў па абедзвюм лініям з роду Клаўдзіяў. Яго бацькамі былі Тыберый Клаўдзій Нерон і Лівія Друсіла. Калі Тыберыю не было 4 гадоў, маці развялася з бацькам і выйшла за Аўгуста, які ставіўся да Тыберыя з непрыяззю. Калі Лівія дамаглася ад Аўгуста ўсынаўлення Тыберыя, Аўгуст паставіў умовай развод Тыберыя з любімай жонкай Віфсаніяй і шлюб яго з дачкой Аўгуста Юліяй, чыя маральнасць была няпэўнай. Апроч таго, нашчадкам Тыберыя замест уласнага сына Друза Малодшага стаўся, такім чынам, Германік, сын Юліі. Адзначаецца, што Тыберый не адчуваў у сабе паклікання да імператарскай улады і таму быў няшчасным[1].
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыберый