Тыбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Cultural/historical Tibet (highlighted) depicted with various competing territorial claims.
Light green.PNG Solid yellow.svg Тыбецкі аўтаномны раён у складзе Кітая
Red.svg Solid orange.svg Solid yellow.svg Тыбет, як яго пазначаюць тыбетцы ў выгнанні
Solid lightblue.png Solid orange.svg Light green.PNG Solid yellow.svg Вобласць Тыбета, як яе пазначае Кітай
Light green.PNG Вобласць, аспрэчваная Індыяй як частка Аксайчына
Solid lightblue.png Вобласць Індыі, аспрэчваная Кітаем як частка ТАР
Solid blue.svg Вобласці ў рамках культуры Тыбета (гістарычна)

Тыбе́т — раён Цэнтральнай Азіі, які знаходзіцца на Тыбецкім нагор’і. У розныя перыяды гісторыі Тыбет быў незалежнай дзяржавай або знаходзіўся ў залежнасці ад Мангольскай імперыі ці дынастыі Цын. Сёння Тыбет належыць Кітаю.

Традыцыйна тэрыторыя Тыбета падзялялася на правінцыі У-Цанг, Кам і Амдо, пры гэтым тэрыторыя цяперашняга Тыбецкага аўтаномнага раёна ўключае толькі У-Цанг і заходнюю частку Кама, а астатняя тэрыторыя Кама і рэгіён Амдо падзелены паміж правінцыямі Юньнань, Сычуань, Цынхай і Ганьсу.

Лхаса — гістарычная сталіца Тыбета і адміністрацыйны цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча (уключаючы правінцыі У-Цанг, Кхам і Амдо) — 1,2 млн км². Сярэдняя вышыня тэрыторыі: 4000 метраў над узроўнем мора.

Самая высокая гара: Джамалунгма (Эверэст).

На тэрыторыі Тыбета бярэ выток шэраг вялікіх рэк, якія працякаюць затым па тэрыторыі пражывання іншых народаў і таму больш вядомыя па назвах на мовах гэтых народаў (паказаны ў дужках), а не па тыбецкіх. Гэта Ярлунг-Цангпо (рака Брахмапутра), Ма-Чу (Жоўтая рака), Джы-Чу (рака Янцзы), Сенгэ-Цангпо (Інд), Пунг-Чу (інд.: Арун), Наг-Чу (бірм.: рака Салуін) і Дза-Чу (рака Меконг).

Найбуйныя азёры: Цонаг, Нам-Цо, Ямджаюм-Цо, Мапам'юм-Цо (Манасаравар).

Сярэдняя тэмпература: 14 °C у ліпені і –4 °C у студзені.

Сярэдні ўзровень ападкаў: моцна адрозніваецца, у заходніх абласцях 1 мм у студзені і 25 мм у ліпені; ва ўсходніх абласцях 25—30 мм у студзені і 80 мм у ліпені.

Карысныя выкапні: 126 розных мінералаў, сярод якіх бура, уран, жалезная руда, храміт, золата, літый, баксіт, медзь, вугаль, соль, слюда, цынк, нафта і іншыя.

Статус[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час тэрыторыя гістарычнага Тыбета ўваходзіць у склад Кітая, аднак у Дхарамсале (Індыя) знаходзіцца ўрад Тыбета ў выгнанні, кіраўніком якога да 2002 года з'яўляўся Далай-лама XIV.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

  Тыбецкі аўтаномны раён

  Тыбецкія аўтаномныя акругі

  Тыбецкія аўтаномныя паветы

Кітайскія ўлады падзялілі Тыбет на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:

  1. Тыбецкі аўтаномны раён;
  2. Тыбецкія аўтаномныя акругі ў правінцыі Цынхай;
  3. Тыбецкая аўтаномная акруга і Тыбецкі аўтаномны павет у правінцыі Ганьсу;
  4. Тыбецкія аўтаномныя акругі і Тыбецкі аўтаномны павет у правінцыі Сычуань;
  5. Тыбецкая аўтаномная акруга ў правінцыі Юньнань.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Тыбетцы занятыя ў асноўным у сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі. Кітайцы, якія пражываюць на тэрыторыі Тыбета — у кіраванні, гандлі, сектары абслугоўвання. Звязана гэта з тым, што да ўключэння ў склад Кітая Тыбет адрозніваўся маларазвітай аграрнай эканомікай. Адмыслоўцаў для новых галін, ствараных кітайскім урадам, сярод этнічных тыбетцаў не было.

Пытанне аб колькасці і нацыянальным складзе насельніцтва Тыбета вельмі складанае. Звязана гэта, па-першае, з адсутнасцю дакладнага азначэння тэрыторыі Тыбета, па-другое з прадузятасцю крыніц. Урад Тыбета ў выгнанні паведамляе аб шасці мільёнах этнічных тыбетцаў і сямі з паловай мільёнах этнічных кітайцаў (Хань). Аднак урад Кітая прыводзіць наступныя дадзеныя:

  • Тыбецкі аўтаномны раён: 2,4 мільёна тыбетцаў, 190 тысяч іншых нацыянальнасцей (у асноўным хань — кітайцы)
  • Усе аўтаномныя тыбецкія раёны разам: 5 мільёнаў тыбетцаў і 2,3 мільёна прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Варта адзначыць, што па меркаванні Тыбецкага ўрада ў выгнанні шматлікія тэрыторыі гістарычнага Тыбета не маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу.
  • Так званы «Вялікі Тыбет», да якога тыбецкі ўрад у выгнанні адносіць таксама тэрыторыі, якія не маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу: 5,2 мільёна тыбетцаў, 3,6 мільёна хань (кітайцаў) і 1,6 мільёна прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей (падлікі паводле звестак кітайскага перапісу насельніцтва 2000 года).

Узровень пісьменнасці сярод тыбетцаў складае прыблізна 50%[1].

Тыбецкая абшчына за мяжой[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць тыбетцаў у выгнанні — каля 134 тыс. чалавек: у Індыі — 100 000 чалавек, у Непале — 20 000, у Бутане — 1500, у Швейцарыі — 2000, у Еўропе — 400, у Аўстраліі і Новай Зеландыі — 200, у ЗША — 8000, у Канадзе — 1200, у Скандынавіі — 100.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Да ўваходжання ў склад Кітая Тыбет меў свае сцяг і герб. У цяперашні час яны выкарыстоўваюцца тыбецкім урадам у выгнанні. У Кітаі жа яны разглядаюцца як сімвалы сепаратызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У эпоху кіравання кітайскай дынастыі Цын Тыбет пераходзіць пад кантроль Пекіна. Пасля падзення манархіі ў Кітаі Тыбет аб'яўляе аб сваёй незалежнасці. У 1949 годзе пасля перамогі КПК над Гаміньданам у грамадзянскай вайне новы ўрад Маа Цзэдуна стаў настойваць на тым, што Тыбет з'яўляецца часткай Кітая. У 1951 годзе кітайскія войскі ўварваліся ва Усходні Тыбет і, разграміўшы тыбецкае войска, акупавалі краіну.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Этнічныя тыбетцы вызнаюць тыбецкі будызм і рэлігію бон. Тыбецкая мова адносіцца да тыбета-бірманскай моўнай групы сіна-тыбецкай моўнай сям'і. З моманту ўваходжання ў склад Кітая афіцыйнай мовай на тэрыторыі Тыбета з'яўляецца кітайская, аднак справаводства дазволена весці і на тыбецкай, таксама ў пачатковай школе навучанне часта вядзецца на тыбецкай, з паступовым пераходам на кітайскую мову ў старэйшых класах[2].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Лідарства па ліку неверагодных падаткаў належыць Тыбета. За што толькі ні прымушалі раскашэльвацца на мяжы XIXXX стагоддзяў. Тыбетцы павінны былі плаціць падатак на вяселле, на нараджэнне дзяцей, на права спяваць, танчыць, званіць у званок і біць у барабаны. Стомленаму вандроўцу не дазвалялася нават проста так задрамаць на траўцы: за начлег ён павінен быў заплаціць падатак гаспадарам зямлі.

4 чэрвеня 1926 года ў Тыбеце Далай-ламам быў уведзены падатак на вушы. Краіна стварала войска, тэрмінова патрабаваліся грошы, а ўсе звычайныя падаткі ўжо былі. Трэба прызнаць, што ніхто з тыбетцаў не адрэзаў сабе вушы, каб не плаціць падатак. Усё сапраўды плацілі. Грошы на войска былі сабраныя на працягу аднаго года[3]. Усяго на карысць дзяржавы ў пачатку XX стагоддзя спаганялася 1892 падаткі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]