Тыбецкае нагор'е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тыбецкае нагор'е
Тыбецкае нагор'е
Тыбецкае нагор'е
Тып

Горная сістэма

Тыбецкае нагор'е, Тыбет — адно з найбольш высокіх і вялікіх нагор'яў Зямлі. Займае паўднёвую частку Цэнтральнай Азіі, пераважна на тэрыторыі Кітая.

Абмежавана горнымі сістэмамі: на захадзе — Памір і Гіндукуш, на поўначы — Куньлунь, на ўсходзе — Сіна-Тыбецкія горы, на поўдні — Гімалаі. Плошча каля 2 млн. км². У рэльефе спалучаюцца горныя хрыбты вышынёю да 6000 — 7000 м, раздзеленыя шырокімі, плоскімі або слабаўзгорыстымі раўнінамі вышынёю 4000 — 5000 м.

Раўніны складзены з пясчанікаў, вапнякоў, кварцытаў, гліністых сланцаў, хрыбты — з гранітаў і гнейсаў. Паўночная частка ўтварылася ў перыяд герцынскай, сярэдняя — ціхаакіянскай, паўднёвая — альпійскай складкавасцей. У перыяд альпійскай складкавасці адбылося агульнае падняцце Тыбецкага нагор'я. На паўднёвай ускраіне, уздоўж паўночных схілаў Гімалаяў — тэктанічны прагін. Многія раёны сейсмічныя, ёсць гарачыя крыніцы, у т.л. мінеральныя. Радовішчы золата, каляровых металаў, каменнага вугалю, гаручых сланцаў, жал. руды, сурмы, мыш'яку, каменнай солі і інш.

Клімат Тыбецкага нагор'я рэзка кантынентальны, халодны. Сярэдняя гадавая тэмпература 0-5°С. Ападкаў на поўначы 100-200 мм, на поўдні 500-700 мм за год. Бываюць моцныя вягры. На раўнінах зіма бясснежная. У далінах на паўднёвага ўсходу клімат больш мяккі, ападкаў да 400 мм за год. Снегавая лінія на вышыні 5000-6000 м (самая высокая на Зямлі), ледавікі найбольш часта сустракаюцца ў Каракаруме.

Рачная сетка рэдкая, рэкі горныя, парожыстыя, ледавіковага і снега-дажджавога жыўлення, багатыя гідраэнергіяй. На поўначы рэкі ўпадаюць у бяссцёкавыя салёныя азёры, найбольшае Намца; на поўдні і ўсходзе вытокі вялікіх рэк Азіі: Інд, Брахмапутра, Салуін, Хуанхэ, Янцзы, Меконг і іх прытокаў.

Пераважае расліннасць высакагорных пустынь і паўпустынь на маламагутных горна-пустынных глебах. У паўн. ч. нагор'я і на ПдЗ — нізкая травяная расліннасць, значныя тэр. заняты друзавай або саланчаковай пустыняй. Характэрныя прадстаўнікі расліннасці — тыбецкая асака і балотаіца. На Пд трашыюцца ўчасткі горных стэпаў. Лясы на крайнім У (елка, хвоя, бяроза) і ў далінах на ПдУ (тугайныя лясы — лаза, таполя, ціс, падуб, хвойныя). Жывёльны свет: на Пн характэрны капытныя — як, кулан, антылопы аронга і ада, архар, блакітны баран. Ёсць мядзведзі, воўк, ліс, шакал, зайцы, пішчухі, тарбаган; з птушак — барадач-ягнятнік, гімалайскі сіп, арлан-даўгахвост, тыбецкі улар, тыбецкая саджа і інш. На Пд (асабліва ў далінах) трапляюцца тыгр, кабарга, газель, выдра, янот, малпы макакі; з птушак — каршун, сава, сокал і інш.

У далінах і горных схілах сеюць галазёрны ячмень, авёс, гарох, грэчку; вядзецца адгонная жывёлагадоўля.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]