Тыбурцінская брама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Porta Tiburtina front.JPG

Тыбурцінская брама (сёння італ.: Porta San Lorenzo, таксама італ.: Porta Taurina) — брама Аўрэліянскай сцяны ў Рыме.

Праз браму праходзіла Тыбурцінская дарога, сёння Via Tiburtina Antica, якая вяла ў Цібур, пазней Цівалі. Сваю сучасную назву дарога атрымала ад базілікі Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура.

Тыбурцінская брама з'яўляецца ў аснове манументальнай аркай, пабудаванай з траверціну з Цівалі, у якой злучаліся тры вадаправоды Aqua Iulia, Aqua Marcia і Aqua Tepula, якія перасякалі Тыбурцінскую дарогу.

Арка была пабудавана пры імператары Аўгусце ў 5 годзе да н.э. Пры будаўніцтве ў 271 годзе Аўрэліянавай сцяны арка была ўбудавана ў сцяну, былі дабудаваны 2 абарончыя вежы і такім чынам збудаванне стала гарадской брамай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Filippo Coarelli: Rom. Ein archäologischer Führer. Zabern, Mainz 2000, S. 28-29, ISBN 3-8053-2685-8.

Шаблон:Вароты Рыма Каардынаты: 41°53′51″ пн. ш. 12°30′37″ у. д. / 41.8975° пн. ш. 12.510278° у. д. (G) (O) (Я)