Тыверыядскае возера
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Тыверыядскае возера | |
| іўр.: ים כנרת (ям Кіне́рэт) араб.: بحيرة طبريا (буха́йрат Табары́я) |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Краіна | |
| Вышыня над узроўнем мора |
−213 - 208,8 м |
| Даўжыня |
21 км |
| Шырыня |
13 км |
| Плошча |
161 — 169 км² |
| Аб'ём |
3,6 — 4,3 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі |
55 — 60 км |
| Найбольшая глыбіня |
43 м |
| Сярэдняя глыбіня |
25,6 м |
| Плошча вадазбору |
2730 км² |
|
|
|
Тыверыядскае возера, больш вядомае як Галілейскае мора, а ў сучасным Ізраілі як возера Кінерэт (іўр. ים כנרת, ям Кінерэт; араб. بحيرة طبريا, Бухайрат-Табары; таксама мора Кінерэт або Хінерэцкае, Тыверыядскае мора, Генісарэцкае возера) — прэснаводнае возера на паўночным усходзе Ізраіля.
Узбярэжжа возера з'яўляецца адным з самых нізкіх участкаў сушы на Зямлі — 213 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта самае нізкае прэснаводнае возера на Зямлі. Узровень вады схільны да зменаў на працягу года ў залежнасці ад ападкаў і спажывання вады. Максімальная глыбіня — 45 м, плошча — у сярэднім 165 км².