Тынганес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тынганес

Тынганес (фар.: Tinganes) — невялікі паўвостраў у горадзе Торсхаўн, на якім размяшчаецца Лёгтынг (парламент) Фарэрскіх астравоў. У перакладзе з фарэрскай тынганес азначае «парламенцкі выступ» або «парламенцкае месца». Паўвостраў дзеліць гавань горада на дзве часткі.