Тынтарэта
| Тынтарэта | |
Аўтапартрэт |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Якопа Рабусці (Jacopo Comin) |
|---|---|
| Дата нараджэння: |
1518 ці 1519 |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: |
Венецыянская школа жывапісу позняга Рэнесансу |
Якопа Рабусці, больш вядомы як Тынтарэта (іт. Jacopo Robusti, Jacopo Comin, Tintoretto; 1518 ці 1519-31 мая 1594) — жывапісец венецыянскай школы позняга Рэнесансу.
Біяграфія [правіць]
Мастак нарадзіўся ў Венецыі, па розных крыніцах (паміж канцом верасня і пачаткам кастрычніка 1518 г. - згодна з 'Documentazione sull'uomo e l'artista') - у 1519 альбо 1518. Сваю мянушку Тынтарэта ён атрымаў па прафесіі бацькі, былога фарбавальшчыка (tintore). Вельмі рана выявіўшы незвычайную здольнасць да жывапісу, ён паступіў у вучні да Тыцыяна і пад яго кіраўніцтвам рабіў гэтак хуткія поспехі, што гэты майстар, як кажа паданне, не захацеў трымаць яго даўжэй у сябе, прадбачачы ў ім небяспечнага для сябе суперніка. Пасля выхаду са школы Тыцыяна, Тынтарэта працягваў спалучаць у сваіх творах тыцыянаўскія бляск і сілу фарбаў з дасканаласцю малюнка, якім, на яго думку, ніхто не валодаў у такой ступені, як Мікеланджэла. Ён нават напісаў у бачным месцы на сцяне ў сябе ў майстэрні дэвіз свайго мастацтва:
| il disegno di Michelangelo ed il colorito di Tiziano. |
Літаратура [правіць]
- Тынтарэта // БЭ ў 18 тамах., Т.16. Мн., 2003, С.75-76
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тынтарэта