Тыпапамер H0

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тыпапамер H0 (вымаўляецца «Ха-Нуль», ням.: "Halb Null") — адзін з папулярных тыпапамераў у чыгуначным мадэлізме. Ён адпавядае маштабу 1:87 пры мадэльнай шырыні нармальнай каляіны 16,5 мм (рэальная шырыня 1435 мм). Досыць часта, асабліва ў Вялікабрытаніі і ЗША, сустракаецца цалкам літарнае пазначэнне таго ж тыпапамеру HO.

Назва тыпапамеру паходзіць ад нямецкага «палова нуля», бо ў пачатку 20 стагоддзя найболей распаўсюджанымі ў Еўропе былі мадэлі маштабу 1:45(Тыпапамер 0) з шырынёй каляіны 32 мм, а мадэлі H0 былі прыблізна ў два разы меншыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе нямецкая фірма Bing, якая выконвала замовы для брытанскай кампаніі Bassett-Lowke, прадставіла «настольную чыгунку» з шырынёй каляіны 16,5 мм. Ідэя стварэння новага маштабу зыходзіла ад галоўнага канструктара фірмы Bassett-Lowke Генры Грынлі. Пасля эканамічнага крызісу 30-х фірма Bing перажывала эканамічныя цяжкасці і згалела. Яе былыя супрацоўнікі арганізавалі фірму Trix, якая працягнула распрацоўкі ў гэтым кірунку, і ў 1935 годзе быў выпушчаны набор пад назвай Trix-Express, памер якога пазначаўся 00(«нуль-нуль»). У тым жа годзе фірма Märklin таксама выпусціла сваю чыгунку ў дадзеным тыпапамеры. Паступова тыпапамер станавіўся ўсё больш папулярным у Еўропе і Амерыцы. У 1949/50 ён атрымаў сваё сённяшняе пазначэнне H0.

Паралельна ў Вялікабрытаніі існуе тыпапамер 00, які таксама выкарыстоўвае каляіну 16,5 мм, аднак мае маштаб 1:76. Дадзены тыпапамер з'яўляецца асноўным у Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Сёння дзель сусветнага рынка тыпапамеру H0 складае прыкладна 80 %.

Каляіна[правіць | правіць зыходнік]

NEM 010 усталёўвае наступны набор каляін для H0 (для мадэлявання звычайнай і вузкакалейнай чыгункі ў адным тыпапамеры):

Пазначэнне Прататып Мадэльная шырыня Рэальная шырыня Нататкі
H0 Нармальная каляіна,
1435 мм
16,5 мм 1435 мм, 1520(1524) мм
1250-1700 мм
H0m Метровая каляіна,
1000 мм
12 мм 1000 мм
850-1250 мм
Пазначэнне паходзіць ад ням.: Meterspur. Іншыя варыянты:
HOn3-1/2(Пазначэнне паходзіць ад англ.: narrow 3.5')
H0e 750 мм 9 мм 650-850 мм, часта 600 і 610 мм Іншыя варыянты:
HOn30(ЗША, пазначэнне паходзіць ад англ.: narrow 30")
H0i 600 мм 6,5 мм 500-650 мм Іншыя варыянты:
H0f(Пазначэнне паходзіць ад ням.: Feldbahn),
HOz(ЗША, бо каляіна тыпапамеру Z)


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

NEM Normenblatt 010 — Maßstäbe, Nenngrößen, Spurweiten (PDF)(нямецкая мова)