Тыпапамер T

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мадэль у тыпапамеры Т у параўнанні з чалавечым пальцам

Тыпапамер T (англ.: Three) — найменшы з прамыслова выпускаемых тыпапамераў чыгуначных мадэляў. Адпавядае маштабу 1:450 пры мадэльнай шырыні нармальнай каляіны 3,0 мм. Назва тыпапамеру паходзіць ад англійскага слова «тры» і падкрэслівае адлегласць паміж рэйкамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэты тыпапамер быў упершыню прадстаўлены у 2006 годзе японскай фірмай K.K. EISHINDO на Такійскай выставе цацак. Увядзенне новага тыпапамеру было выклікана велізарнай папулярнасцю ў Японіі мадэляў малых маштабаў, бо паўсюдна адчуваецца недахоп вольнай прасторы. Мадэлі сталі даступныя для замовы ўлетку 2007, але іх выпуск пастаянна зацягваўся з-за праблем з боку кітайскай кампаніі-падрадчыка, на магутнасцях якой арганізоўвалася вытворчасць. Першы электрацягнік з чатырох вагонаў (Тып 103 японскіх чыгунак), рэйкавы авал, а таксама набор аксэсуараў з'явіліся ў продажы ў сярэдзіне снежня 2007. У лютым 2008 навінка была прадстаўленая на Нюрнбергскім кірмашы цацак, дзе заваявала ўзнагароду як лепшая інавацыя ў сваім класе.

Аднак гэты тыпапамер мае сурэёзныя недахопы: досыць частыя сходы рухомага састава, захрасанні, выкліканыя малымі памерамі мадэляў. Таксама малыя памеры накладаюць абмежаванні на тое, мадэлі якіх тыпаў рухомага састава магчыма вырабіць, бо значную частку ўнутранай прасторы займае рухавік і рэдуктар.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]