Тытаніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тытаніт
Тытаніт з Мадагаскара
Формула CaTiSiO5
Сінгонія Манаклінная
Колер Жоўты, зялёны, буры да чорнага
Колер рысы Бясколерны ці белы
Бляск Шкляны ці алмазны
Празрыстасць Непразрысты, часам празрысты
Цвёрдасць 5—5,5
Спайнасць Дасканалая
Злом Няроўны, ракавісты; далікатны
Шчыльнасць 3,40—3,54 г/см³
Паказчык пераламлення 1,885—2,050

Тытані́т, сфен — мінерал, астраўны сілікат тытану і кальцыю. Назва паходзіць ад хімічнага элемента тытану, які ўваходзіць у склад мінералу. Сінонім сфен (стар.-грэч. Σφήν - клін) — звязаны з будовай крышталя.

Змяшчае да 40,8 % аксіду тытану, прымешкі жалеза, марганцу, танталу, германію, волава і інш. Цвёрдасць па шкале Моаса 5—5,5, шчыльнасць 3,45—3,6 г/см³.

Радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца амаль паўсюдна. У Расіі шырока распаўсюджаны на Урале, у апатытавых радовішчах на Кольскім паўвостраве. Упершыню ў Расіі быў апісаны Г. Разэ ў 1842 годзе.

Радовішчы сфена ювелірнай якасці вядомыя ў Мексіцы і Бразіліі. Прыгожыя калекцыйныя ўзоры карычняватага колеру сустракаюцца на Урале, жоўта-зялёныя — у Нарвегіі, бясколерныя і цёмна-карычневыя — у Швейцарыі, жоўтыя і чырванаватыя — у Італіі.

Сфен можна зблытаць са шматлікімі ювелірнымі камянямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 82. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]