Тытунепаленне
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Тытунепаленне (або проста пале́нне) — удыханне дыма цмелых высушаных лістоў тытуня. Найбольш важным кампанентам тытунёвага дыму з'яўляецца нікатын. Рэгулярнае ўжыванне нікатыну выклікае прывыканне, якое па меркаванні часткі спецыялістаў, мае наркатычны характар.
Тытунепаленне ў Беларусі [правіць]
У Рэспубліцы Беларусь уведзена абмежаванне тытунепалення. Дэкрэтам Презідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 28 устаноўлены месцы, дзе забараняецца паленне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, у прыватнасці, ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, на аб'ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, у дзяржаўных органах і арганізацыях, у транспарце і інш.
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях тытунепаленне ў месцах, дзе яно забаронена, цягне накладанне штрафа ад 0,1 да 0,5 базавай велічыні.
Спасылкі [правіць]
- Tobacco.org (англ.)
