Тытунь (сыравіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тытунь, сыравіна)
Тытунь

Тыту́ньсельскагаспадарчы прадукт, створаны з дробнапарэзанага лісця раслін роду тытунь (Nicotiana), які ў тым ліку выкарыстоўваецца для вытворчасці тытуневых вырабаў  (укр.).

У залежнасці ад паходжання вылучаюць тып (сыравіна аднаго або некалькіх сартатыпаў тытуню, мае толькі яму ўласцівыя знешнія прыкметы і курыльныя ўласцівасці), падтып (сыравіна аднаго сартатыпу, але з розных рэгіёнаў) і сорт тытунёвай сыравіны (атрымліваецца з аднаго або некалькіх сартоў тытуню, падабраных па знешніх прыкметах паказчыкаў якасці і іх нормамі, устаноўленымі ў тэхнічнай дакументацыі). Працэс ператварэння сыравіны ў канчатковы прадукт мае разнастайныя механізмы і асаблівасці, аднак у цэлым сыравіна павінна прайсці этапы сушкі, сартавання, ферментацыі і нарэзкі.

Лацінская назва[правіць | правіць зыходнік]

Лацінская назва расліны Nicotiana паходзіць ад імя Жана Ніко, французскага пасла ў Партугаліі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя гэтая назва была пазычана Карлам Лінеем для яго прац па таксанаміі. Паколькі згодна з пунктам гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 года, не лічацца дзейнымі, Ліней фармальна з'яўляецца аўтарам назвы роду Nicotiana, а поўная навуковая назва роду запісваецца як Nicotiana L. (1753).

Выкарыстанне тытуню[правіць | правіць зыходнік]

Ён можа спажывацца, выкарыстоўвацца як арганічны пестыцыд у форме нікацінавага тартару; тытунь выкарыстоўваецца ў некаторых відах лекаў[1]. У асноўным выкарыстоўваецца як рэкрэацыйны наркотык і з'яўляецца важнай таварнай культурай для такіх краін, як Куба, Кітай і Злучаныя Штаты.

Тытунь звычайна выкарыстоўваецца для курэння; нюхальны тытунь называецца табакай.

Зноскі

  1. tobacco Архівавана 15 красавіка 2009. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]