Тыяфенол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыяфенол
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₆H₆S
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 110,178 г/моль
Шчыльнасць 1,0766 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -14,8 °C
Тэмпература кіпення 168,7 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 108-98-5
PubChem 7969
Рэг. нумар EINECS 203-635-3
SMILES
RTECS DC0525000
ChemSpider 7681

Тыяфенол, фенілмеркаптан, меркаптабензол — найпрасцейшы прадстаўнік тыяфенолаў, C6H5SH.

Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам. Малекулярная маса 110,178. Тэмпература плаўлення −14,8 °C, тэмпература кіпення 168,7 °C. Шчыльнасць 1,0766 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў. На паветры або пад уздзеяннем ёду[1] паступова акісляецца да дыфенілдысульфіду.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Тыяфенол звычайна атрымліваюць праз узаемадзеянне серы з фенілмагнійбрамідам і аднаўленнем безолсульфахларыду цынкам у салянай кіслаце. Таксама выкарыстоўваюцца іншыя метады, выкарыстоўваемыя ў сінтэзе тыяфенолаў[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Тыяфенол выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фарбавальнікаў, палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый, стабілізатараў і іншых дабавак у вытворчасці сінтэтычных каўчукоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]