Тэадаліт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тэадаліт — пераносная геадэзічная прылада для вымярэння гарызантальных і вертыкальных кутоў пры геадэзічных, гідраграфічных, будаўнічых і маркшэйдэрскіх работах, тапаграфічных здымках, тапагеадэзічнай падрыхтоўцы стральбы (напр., артылерыйскай).
Асноўныя рабочыя часткі тэадаліту — гарызантальны і вертыкальны кругі з адліковымі прыстасаваннямі. Адрозніваюцца тэадаліты высакадакладныя (сяр. квадратычная хібнасць 0,5—1"), дакладныя (2—5") і тэхнічныя (15—30").
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]
- Теодолит(руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэадаліт
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
