Тэадор Майман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тэадор Майман
англ.: Theodore Harold Maiman
200px
Дата нараджэння:

11 ліпеня 1927(1927-07-11)

Месца нараджэння:

Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША

Дата смерці:

5 мая 2007(2007-05-05) (79 гадоў)

Месца смерці:

Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Узнагароды і прэміі


Wolf prize icon.png Прэмія Вольфа (фізіка, 1983/84)
Прэмія Японіі (1987)

Тэадор Майман (анг. Theodore Harold Maiman; 11 ліпеня 1927, Лос-Анджэлес — 5 мая 2007, Ванкувер) — амерыканскі фізік, які стварыў першы працоўны лазер.

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

Майман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве для аплаты вучобы ў каледжы займаўся рамонтам электра-і радыёпрыбораў. У 1949 годзе скончыў універсітэт Каларада і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне інжынернай фізікі. Пасля гэтага ён паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 1951, а пазней і ступень кандыдата навук па фізіцы (1955).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 далучаецца да даследаванняў у Х'юіскай навукова-даследчай лабараторыі, Маямі. Маймана асабліва цікавіць лазер.

7 ліпеня 1960 Тэадор Майман правёў прэзентацыю першага лазера. Лазер уяўляў сабой монакрышталь штучнага рубіну, які ствараў інтэнсіўнае выпраменьванне чырвонага колеру. Прамень лазера можа пераадольваць доўгія адлегласці з невялікай дысперсіяй і можа канцэнтраваць аптычную энергію на маленькай пляме.

Майман заснаваў уласную кампанію «Корад Карпарэйшн», якая стала вядучым распрацоўшчыкам і вытворцам магутных лазераў.