Тэафраст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Тэафраста

Тэафраст Перыпатэтык (стар.-грэч.: Θεόφραστος, лац.: Theophrastos Eresios;372 — 287 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.

Ацэньваецца як добрасумленны філосаф і навуковец. Вучань Арыстоцеля. Вывучаў натуральныя навукі: батаніку, мінералогію, заалогію, фізіку, астраномію, метэаралогію. Напісаў 18 кніг па гісторыі і натурфіласофіі.

Пасля 322 да н.э. стаўся пераемнікам Арыстоцеля і галавой перыпатэтычнай школы. Колькасць студэнтаў у школе пры ім дасягала 2 тыс., сярод іх былі Менандр і Дземетрый Фалерскі. Тэафраст спыніў сваю дзейнасць у 286 да н.э.

Паходзіў з Эрэса (востраў Лесбас); сын Меланта. Верагодныя выявы — герма з Цівалі (віла Альбані), відаць, яшчэ прыжыццёвая, і яе копіі[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]